драгі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Здабыць (здабываць) пры дапамозе драгі (у 1 знач.). // Паглыбіць (паглыбляць) пры дапамозе драгі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапаткава́цьпаглыбляць барозны для сцёку вады пасля сяўбы жыта’ (Жд. 1), ельск. ’спускаць ваду з града ў’ (Выг.). Да лапата (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вага́цьпаглыбляць барозны пасля сяўбы для сцёку вады’ (Жд., Інстр. I). Слова балтыйскага паходжання; параўн. літ. vagà ’баразна’, vagóti ’рабіць барозны’. Гл. вагаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паглыбле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паглыбляць — паглыбіць.

2. Тое, што і паглыбленасць. На твары.. [хлопца] напісалася абыякавасць і паглыбленне ва ўласныя думкі. Чорны.

3. Паглыбленае месца на якой‑н. паверхні. На паверхні скалы вада ў гарачай крыніцы ўтварыла паглыбленне, якое мае форму самага сапраўднага катла. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўбці́, дзяўбу́, дзяўбе́ш, дзяўбе́; дзяўбём, дзеўбяце́, дзяўбу́ць; дзёўб, дзяўбла́, -ло́; дзяўбі́; дзяўба́ны; незак., каго-што.

1. Есці, хапаючы дзюбай ежу (пра птушак).

Галубы дзяўблі крупы.

2. Біць дзюбай.

Куры дзяўблі адна адну.

3. Паслядоўнымі частымі ўдарамі паглыбляць, рабіць адтуліну.

Д. мёрзлую зямлю ломам.

Д. долатам паз.

4. перан. Бесперапынна паўтараць адно і тое ж (разм.).

Што каму наўме, той тое і дзяўбе (прыказка).

5. перан. Папракаць, крытыкаваць (разм.).

Яго ўжо даўно дзяўбуць, а ён і вухам не вядзе.

Дзяўбці ў галаву (разм.) — настойліва пераконваць каго-н. у чым-н.

|| зак. прадзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзяўба́ны (да 3 знач.) і вы́дзеўбці, -дзеўбу, -дзеўбеш, -дзеўбе; -дзеўбаны (да 3 знач.).

|| наз. дзяўба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)