Га! выклічнік, які ўжываецца ў розных функцыях: 1. водгук (Нас., Касп., Сцяшк.); 2. пытанне, кліканне (Нас., Касп., Шат., Бяльк.); 3. пагарда (Нас.). Для абазначэння розных псіхалагічных станаў гэты выклічнік ужываецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. га!, укр. га!, польск. ha!, чэш. ha! і г. д. Прымарны выклічнік, вядомы таксама ў іншых індаеўрапейскіх і неіндаеўрапейскіх мовах (ням. ha!, франц. ha!, лац. ha!, грэч. ἆ, ст.-інд. ha). Гл. Слаўскі, 389–390; Рудніцкі, 513.
Га ’гектар’ (РБС), рус. га, укр. га. Запазычанне (праз рус. мову) новага часу з франц. ha ’тс’ (якое з’яўляецца скарачэннем слова hectare ’гектар’). Параўн. Шанскі, 1, Г, 3 (у рус. мове слова фіксуецца з 1932 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пренебреже́ние ср.
1. (действие) грэ́баванне, -ння ср.; пагарджа́нне, -ння ср.; занядба́нне, -ння ср.;
пренебреже́ние пра́вилами движе́ния пагарджа́нне (грэ́баванне) пра́віл ру́ху; см. пренебрега́ть, пренебре́чь;
2. (презрение) пага́рда, -ды ж.; знява́га, -гі ж.;
вы́казать пренебреже́ние вы́казаць пага́рду (знява́гу);
относи́ться с пренебреже́нием ста́віцца з пага́рдай (знява́жліва);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)