уло́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Папасці ў непрыемнае становішча, бяду.

2. Закахацца ў каго‑н. Ого, — не сцярпеў Цімка, — ці не ўлопаўся ты ў каго? Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., ого.

Надаць, падбавіць каму‑н. упэўненасці, cілы, бадзёрасці; падняць настрой. Маленькая пахвала завуча падбадзёрыла хлопчыка. Пальчэўскі. Практыка акрыліла семінарыстаў, падбадзёрыла іх, вярнула весялосць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’е́сціся, раз’емся, раз’ясіся, раз’есца; раз’ядзімся, раз’ясцеся; пр. раз’еўся, ‑елася; заг. раз’ешся; зак.

Разм. Распаўнець ад залішняй, сытай ежы. Ого, брат! Раз’еўся на панскіх харчах. Ты глянь, маці, як яго прэ ў рост. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазайздро́сціць, ‑рошчу, ‑росціш, ‑росціць; заг. пазайздросціў зак., каму-чаму і без дап.

Адчуць зайздрасць. Пазайздросціць чужому шчасцю. □ — Здорава вам пашанцавала, — пазайздросціў чалавек з вусікамі. — Рэдкі экземпляр. Хомчанка. [Антанюк:] — Ого! З шыкам жывеш! Можна пазайздросціць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дмазка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Кавалачак сала, здору і пад., якім падмазваюць скавараду, калі пякуць бліны. Пахла подмазка ад скаварады пад прыпекам. Чорны. Дранікі на подмазцы. Ого! Гэта ежа. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.

1. каго-што. Пакрыць тонкім слоем пылу.

2. што. Спец. Прысылаць чым‑н. пылападобным.

3. Разм. Прыехаць, прыбыць куды‑н. Ого! Таксі ля хаты. Хто ж там прыпыліў? Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клёк, ‑у, м.

Разм.

1. Розум, развага. Ого, Ічэ — галава з мазгамі! Клёк у хлопца ёсць! Шынклер.

2. Жыццёвая сіла; сокі. — Калі ў чалавеку няма ўжо клёку, дык ніхто яму не паможа, — прастагнала Салвесіха. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвялі́цца, цвялюся, цвелішся, цвеліцца; незак.

Дражніцца, жартаваць. «А можа гэта.. [Зоська] цвеліцца з маладым хлопцам».., — думаў часамі Галляш. Чорны. Ого, якая ты скорая! Ужо і дайце ёй! Паскачы раней, а [тады] я табе дам, — цвяліўся той. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урві́цель, ‑я, м.

Разм.

1. Хапуга, хабарнік. [Турава:] — Колькі плаціш [за кватэру]? [Стэфка:] — Дваццаць пяць. — Ого-о! Ну і ўрвіцелі! Хапуны! — Турава злосна і брыдка вылаялася. Савіцкі.

2. Лаянк. Галаварэз, вісус. [Мацей Хмылю:] — Скідай дровы, урвіцель чортаў, не трэба далей везці. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліслі́вец, ‑ліўца, м.

1. Той, хто ліслівіць, схільны да ліслівасці; падлізнік. — Юзік, ну і пуга ў цябе!.. Ого! — прыцмокваючы языком, гаварыў каторы ліслівец і прасіў: — Дай патрымацца хоць... Хадановіч.

2. Разм. Той, хто любіць лашчыцца да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)