падо́сак, ‑ска, м.

Вузкая жалезная паласа, урэзаная пад ніз восі драўляных калёс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Загнуць, падагнуць знізу ці пад ніз.

П. посцілку пад сяннік.

2. Грабучы, сабраць у адным месцы або наблізіць да чаго-н.

П. сена.

|| незак. падго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спод, -у, М -дзе, м.

1. Ніз, ніжняя частка чаго-н., таксама бок прадмета, процілеглы яго верху.

2. Дно чаго-н.

С. машыны.

3. Унутраны бок вопраткі, тканіны.

Пярыны і коўдры з чырвоным сподам.

|| прым. спо́дні, -яя, -яе (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Іспо́дніз’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), ’дно (падлога) у печцы’ (Гарэц., Касп.), ’ніжняя частка якой-н. пасудзіны’ (Нас. Доп.), іспо́т ’под’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. и́спо́д ’падкладка адзення’, ’ніз’, ’дно чаго-н.’, ’чарэнь’, ’падлога’. Ст.-рус. исподъніз’, ’выварат, спод’, ’адваротны бок якой-н. рэчы’, ’ніжняе адзенне, бялізна’, исподьніз’ адзначана з XI ст. (першая фіксацыя ў Ізборніку Святаслава 1076 г.). Утворана шляхам зрашчэння складанага прыназоўніка из (ис) — подъ у ст.-рус. мове. Гл. спод, ісподні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхо́ністы, ‑ая, ‑ае.

Не круты, спадзісты, пахілы. [Іван і Джулія] дабеглі ў самы ніз лагчынкі, прабраліся праз рададэндран на другі яе бок — невысокі, адхоністы ўзлобак — і знясілена пайшлі ўгору. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкры́лле, ‑я, н.

Ніз крыла ў птушак. Калі.. [сіваваронка] раскрывала сваё крылле ў палёце, здавалася, што ляціць нейкая казачная райская птушка: усе колеры вясёлкі зіхацелі ў яе падкрыллі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́днязь ’падсцілка’ (Мат. Гом.). Рус. по́днесь ’ніжні вянец зрубу ў калодзежы’, по́днизь ’махры з бісеру, якія завязваюцца пад хустку’. З *под‑ніз (гл. ніз), параўн. нызь (іншая назва пудо́шва) ’ніжняя частка кавадла’ (драг., Жыв. сл.),

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дро́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Стукаць, калаціць. Дрогаць у дзверы. // безас. Трэсці. [Дзмітрый] туга прытарочыў парашутыста да броні. Каб не дрогала ў галаву, падклаў пад ніз яго ж мундзір. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараба́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ударны мембранны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра, верх і ніз якога абцягнуты скурай.

Біць у б.

2. У розных машынах і механізмах: рухомая частка, якая мае форму цыліндра (спец.).

Падаваць снапы ў б.

3. Цыліндрычная частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).

|| прым. бараба́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. што. Палажыць пад што-н.

П. камень пад кола.

2. што. Залажыўшы, падшыць.

П. ніз спадніцы.

3. чаго. Кладучы, дабавіць.

П. дроў у печ.

4. што. Палажыць скрытна, з якой-н. мэтай.

У стол падлажылі запіску.

|| незак. падклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)