бенуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ніжні ярус лож² у тэатры, які размешчаны на ўзроўні партэра.

|| прым. бенуа́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаро́н, -рна́, мн.о́ны, -аў, м.

Млынавы камень, які служыць для размолу зерня на муку.

Верхні, ніжні ж.

|| прым. жаро́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстрэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м.

Ніжні край страхі драўлянай хаты, які навісае над сцяной.

|| прым. падстрэ́шачны, -ая, -ае і падстрэ́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ніжні край сукенкі, спадніцы.

Трымаецца за чый-н. п. (пра дзіця; таксама перан.: пра бездапаможныя, нерашучыя паводзіны каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н.

Карункавы п.

2. У архітэктуры: карніз з разьбой.

Вокны з падзорам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грот², -а, М гро́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Ніжні прамы парус на грот-мачце.

Грот-мачта — сярэдняя, самая высокая мачта на парусных і вёсельных суднах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набо́йка, -і, ДМо́йцы, мн. -і, -бо́ек, ж.

Ніжні слой абцаса або спецыяльная пласцінка, якая набіваецца на абцас.

Стаптаць набойкі.

Зрабіць новыя набойкі.

|| прым. набо́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстрэ́шша, -а, мн. -ы, -аў, н.

Ніжні край страхі драўлянай хаты, які навісае над сцяной, а таксама прастора пад ім.

У падстрэшшы гнёзды ластавак.

|| прым. падстрэ́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Іспо́днініжні’ (Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’ніжні, нацельны’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. і уст. испо́днийніжні, нацельны’. Ст.-слав. исподьн҄ьніжні’, ст.-рус. исподнииніжні, нацельны’. Прыметнік, вытворцы з суф. ‑ьнъ ад исподъ (гл. іспод). Гл. сподні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бельэта́ж, ‑а, м.

1. Другі паверх дома.

2. Ніжні ярус над партэрам у тэатры.

[Фр. bel — прыгожы і étage — этаж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)