хала́тность хала́тнасць, -ці ж., нядба́йнасць, -ці ж., нядба́ласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неради́вость ж. нядба́йнасць, -ці ж.; нядба́йства, -ва ср.; неруплі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неаккура́тность неакура́тнасць, -ці ж.; неаха́йнасць, -ці ж.; нядба́йнасць, -ці ж.; см. неаккура́тный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пренебрежи́тельность

1. знява́жлівасць, -ці ж., пага́рдлівасць, -ці ж.;

2. нядба́йнасць, -ці ж.; см. пренебрежи́тельный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упуще́ние ср. (недосмотр) недагля́д, -ду м.; (промах) хі́ба, -бы ж.; (халатность) нядба́йнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нераде́ние ср. нядба́нне, -ння ср.; (нерадивость) нядба́йнасць, -ці ж.; нядба́йства, -ва ср.; (нерачительность) неруплі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

небреже́ние ср., уст., книжн. нядба́йнасць, -ці ж.; нядба́йства, -ва ср.; занядба́нне, -ння ср.;

быть в небреже́нии быць у занядба́нні (занядба́нным).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зака́ла ’помслівы чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Рус. дыял. зака́л ’чалавек, што крыўдзіць слабых’, пск. ’пятніца’, урал. ’зух’, польск. zakał ’чалавек, што кампраметуе блізкіх’, zakała ’ганебная, кампраметуючая рэч’, укр. уст. дыял. зака́ла ’сорам’ (Жэлях.), рус. кастр. зака́ла ’неакуратнасць, нядбайнасць’. Ст.-польск. zakał (XIV ст.) ’пляма, бруд, загана’. Параўн. чэш., славац. zákal ’пакаламучанне вады, піва, віна’. Параўн. рус. арханг., алан. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’. Назва чалавека з адмоўнай характарыстыкай узыходзіць, відаць, як семантычны перанос да адмоўнай назвы рэчы. Можна меркаваць аб двух вытоках такога пераносу: хлеб з закальцам (закалам) ганьбіць гаспадыню, адкуль ідзе семантычны шлях: ’закалец у хлебе’ > ’нядбайнасць’ > ’ганебная рэч’, ’сорам’ > ’чалавек, што кампраметуе блізкіх’ > ’кепскі чалавек’, у тым ліку ’помслівы’, ’п’яніца’ і г. д. ’Пакаламучанае віно’ > ’кепскае віно’ > ’кепская рэч’ > ’кепскі чалавек’. Адносна другога шляху важна ўлічыць адцягненае, пераноснае ўжыванне слова ўжо ў XIV ст. у ст.-польск., якое можа ўзыходзіць да ст.-чэш. (суч. чэш. zákal тлумачыцца як аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад zakaliti да кал ’бруд’, параўн. каламуціць). Гл. закалец. Рус. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’, ’зух’ можа быць непасрэдна ад закалять(ся) ’гартавацца, атрымліваць вопыт’ і хутчэй не звязана са словамі са знач. адмоўнай характарыстыкі чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зачэпліваць — зачапіць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зачэплівацца — зачапіцца (у 1, 3 знач.).

2. Р мн. ‑пак. Разм. Прыстасаванне, якім што‑н. зачэпліваюць, якое што‑н. трымае; кручок.

3. перан.; Р мн. ‑пак. Разм. Прычына, падстава. І як ні стараўся Пракоп знайсці тут якую-небудзь нядбайнасць, упушчэнне, каб да чаго-небудзь прыдрацца, зачэпкі для .. прыдзіркі ён не знаходзіў. Колас. // Тое, да чаго можна прычапіцца, прыдрацца. [Гарлахвацкі:] Можа ў вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка.., якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)