стропти́вый упа́рты, сваво́льны, непаслухмя́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непокла́дистый нелаго́дны; (строптивый) упа́рты, сваво́льны, непаслухмя́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разба́лаваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбалаваць.

2. у знач. прым. Распешчаны, капрызны, непаслухмяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́слух ’непаслухмяны’ (Нас., Бяльк., Касп.), ’непаслухмяныя дзеці’ (Варл.), сюды ж не́слуш ’непаслухмяны’ (Нас.), укр. не́слух ’тс’, рус. не́слуш ’тс’. Усх.-слав. утварэнне ад не слухаць (слушать), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́слух, ‑а, м.

Разм. Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях). — Вярніся, неслух! — пачуў.. [Валодзька] дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца. Мележ. — Маўчаць! — крыкнуў настаўнік і загадаў неслухам выйсці за дзверы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неслухмя́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і непаслухмяны. Яўхім.. дужай рукой прыпыніў неслухмянага каня, весела паздароўкаўся. Мележ. Неслухмяныя ногі адводзілі ўбок. Арыядна смялей накіроўвала крок. Дубоўка. Я міжвольна схамянуўся. Неслухмяны чуб паправіў. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стропти́вец разг. упа́рты, -тага м., сваво́льнік, -ка м., непаслухмя́ны, -нага м., не́слух, -ха м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Настабу́рчаны ’непрыгладжаны, непаслухмяны (адносна валасоў)’ (ваўк., Сцяшк. МГ), настабу́рчыцца ’натапырыцца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. стабарчи ’старчма, старчаком’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задзі́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і задзірысты. Бадай усе [сведкі] ў адзін голас: хлопец так сабе, працавіты, але ж дужа ўжо непаслухмяны, задзірлівы. Лынькоў. [Янка] бачыў .. блішчасты круглы твар [суседкі] з задзірлівымі вачамі, бачыў, што смяецца яна хціва, з назолаю. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́пуцень экспр. ‘несур’ёзны, непаслухмяны чалавек’ (Руб.), сюды ж, магчыма, трэп — мянушка чалавека па прозвішчы Трыпуцень (Аляхн.). Відаць, звязана з трэпнуць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)