насы́паць, -плю, -плеш, -пле; насы́п; -паны; зак.

1. што і чаго. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго-н.; нацерушыць, рассыпаць.

Н. пяску на дарожку.

2. што і чаго. Напоўніць што-н. чым-н. сыпкім.

Н. мех аўса.

3. што. Зрабіць, пабудаваць насып з якога-н. сыпкага матэрыялу.

Н. курган.

|| незак. насыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. насы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што і чаго.

1. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго‑н., высыпаць на што‑н.; нацерушыць, рассыпаць. Насыпаць пяску на сцежку. □ Кася ставіла пусты саган на падлогу, на ражок ручніка насыпала солі. Арабей. У паветры мітусілася [машкара]; яе тут, як хто насыпаў, не дыхнуць. Пташнікаў. // Тое ж, але ў нейкай колькасці. [Снег] ападаў на зямлю белай і пухкай коўдрай, дзе-нідзе між кустоў насыпаў гурбы. Гроднеў.

2. Напоўніць што‑н. чым‑н. сыпкім. Насыпаць мяхі жытам. □ Насыпаў дзед поўныя засекі збожжа. Якімовіч. // Усыпаць якую‑н. колькасць. Насыпаць аўса коням.

3. Зрабіць, пабудаваць насып з якога‑н. сыпкага матэрыялу. Насыпаць плаціну. Насыпаць прызбу. □ Каля дашчанай заставы насыпалі хлопцы курганок зямлі. Колас.

•••

Насыпаць солі на хвост — зрабіць непрыемнасць, моцна дапячы каму‑н.

Цераз верх насыпаць — тое, што і цераз верх валіць (гл. наліць).

насыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑ае.

Незак. да насы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)