шлі́цавы, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае шліц, з’яўляецца шліцам (у 1 знач.). Шліцавая ўтулка. Шліцавая нарэзка.

2. Прызначаны для вырабу, апрацоўкі шліца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уто́ра 1, ‑ы, ж.

Спец. Унутраная нарэзка, у якую ўстаўляецца дно ў бочцы, цэбры і пад.

уто́ра 2, ‑ы, ж.

Спец. Другі голас у музычнай партыі; другая скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінт1 ’болт са спіральнай нарэзкай шруба’ (КТС, БРС). Укр. гвінт, рус. винт, макед., балг. винт ’тс’, чэш. народн. vintнарэзка шруба’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 27) < польск. gwint ’вінт’ < ням. Gewindeнарэзка’, winden ’абвіваць, намотваць, круціць’ (Брукнер, 165; Шанскі, 1, В, 101; Фасмер, 1, 317). Цалкам магчыма, што бел. вінт паходзіць непасрэдна з польск. мовы. Сюды ж вінтавы́.

Вінт2 ’частка рухавіка парахода ці самалёта ў выглядзе лопасцей, замацаваных на валу’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 98).

Вінт3 ’карцёжная гульня’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы; параўн. винт ’тс’ < ням. Gewinde. Да вінт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарэ́з, ‑у, м.

1. Вузкае паглыбленне ў выглядзе канаўкі, якое робіцца рэжучым інструментам на чым‑н.

2. Гіст. Тое, што і надзел (у 2 знач.). Атрымаць нарэз зямлі.

3. Тое, што і нарэзка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разьба́, ‑ы, ж.

1. Вырэзванне ўзораў, малюнкаў на цвёрдых матэрыялах. Мастацкая разьба.

2. Узор, малюнак, выразаны на цвёрдых матэрыялах. Хаты не проста цяп-ляп, а шаляваныя, з разьбой на белых ці блакітных ліштвах. Брыль.

3. Вінтавая нарэзка. Унутраная разьба. Знешняя разьба. □ Я глянуў на Тарасюка. Ён закручваў вечка біклагі і ніяк не мог трапіць на разьбу. Рукі ў яго дрыжалі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)