напя́тасць, ‑і, ж.

Стан паводле дзеясл. напяцца (у 1 знач.). Напятасць струны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напяцца.

2. Зал. да напінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натяну́ться нацягну́цца, мног. панаця́гвацца; напя́цца, напну́цца, мног. панапіна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панапіна́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Напяцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Вудзільны панапіналіся. Коні панапіналіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

впя́литься

1. прост. (всунуться) усу́нуцца; (втиснуться) уці́снуцца;

2. спец. напя́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напря́чься напру́жыцца, напя́цца, напну́цца, мног. панапіна́цца; (натянуться) нацягну́цца; (натужиться) нату́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацягну́цца, ‑цягнецца; зак.

1. Расцягваючыся, стаць тугім; напяцца. Уздрыгнуў, пацягнуўся канат, і заскакаў уверх і ўніз на хвалях тральшчык. Б. Стральцоў. Кашуля.. [Івана Ігнатавіча] туга пацягнулася на шырокай спіне, а рукі, дужыя і далікатныя, былі моцна сціснуты ў кулакі. Хомчанка.

2. Разм. Прыйсці ў вялікай колькасці; сабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напіна́цца несов.

1. напряга́ться, нату́живаться;

2. (о канате и т.п.) натя́гиваться;

1, 2 см. напя́цца;

3. страд. напряга́ться; натя́гиваться; напя́ливаться; см. напіна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настру́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацягнуцца, напяцца як струна. Наструніліся стропы парашута.

2. Напружыцца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С. Александровіч. // Стаць па камандзе «смірна». Заўважыўшы камандзіра, пагранічнік спыняецца, наструніўшыся, прыкладвае далонь да шапкі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упя́цца, упну́ся, упне́шся, упне́цца; упнёмся, упняце́ся, упну́цца; упя́ўся, упя́лася; упні́ся; зак.

1. чым у што. Уперціся ў што-н. для апоры, адштурхоўвання, супраціўлення або моцна ўчапіцца за што-н.

У. ў дзверы і не пускаць каго-н. У. рукамі ў баранку аўтамашыны.

2. Напружыць свае сілы, напяцца.

Конь упяўся і крануў воз з месца.

3. перан. Уперціся, не захацець згадзіцца з чым-н. (разм.).

Упяўся і не пусціў мяне ў паездку.

|| незак. упіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)