падпу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Злёгку напудрыць. Падпудрыць нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прынапу́траны ’расфранчаны, адзеты па-святочнаму’ (рагач., Нар. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне да незафіксаванага *напу́траны ’напудраны’ з распадабненнем выбухной групы ‑др‑, параўн. аналагічныя ўтварэнні рус. дыял. принапу́тритьнапудрыць’, принапу́дрить ’тс’, принапу́дриться ’напудрыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Злёгку напудрыць сабе твар. Прыпудрыцца перад люстэркам. // перан. Злёгку пакрыцца пылам, мукой і пад. Трава ў канавах і жоўтыя мяцёлкі цытвору на ўзбочынах прыпудрыліся дарожным пылам. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Злёгку напудрыць. Прыпудрыць нос. // Злёгку засыпаць; прыцерушыць. А там [у лузе] трава — касцу па плечы, А там раса — буйней гароху, А там, як цёплы прысак з печы, Прыпудрыў лёгкі пыл дарогу. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)