разга́р, -у, м.

Пара самага высокага развіцця, самага моцнага праяўлення чаго-н., момант найвышэйшага напружання ў развіцці чаго-н.

У разгары пасяўная.

Вясна ў разгары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наця́гнуты, -ая, -ае.

1. гл. нацягнуць.

2. перан. Які знаходзіцца ў стане напружання.

Нацягнутыя нервы.

3. перан. Пазбаўлены натуральнасці, недружалюбны.

Нацягнутыя адносіны.

|| наз. наця́гнутасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кульміна́цыя, -і, ж.

1. Праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян (спец.).

2. Пункт найвышэйшага ўздыму, напружання ў развіцці чаго-н.

К. падзей.

|| прым. кульмінацы́йны, -ая, -ае.

К. момант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вальтме́тр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння напружання электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́льны, -ая, -ае.

1. гл. пыл.

2. Пакрыты, насычаны пылам.

П. дыван.

Работа не пыльная (перан.: лёгкая, якая не патрабуе напружання; разм.).

3. Які служыць для сцірання пылу.

Пыльная ануча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электро́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння электрычнага напружання, электрычнага патэнцыялу.

[Ад слова электра... і грэч. metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’езо́метр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вымярэння механічнага напружання і ціску.

[Грэч. piézō — цісну і metreō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вальта́ж, ‑у, м.

Устарэлая назва напружання ў электрычным ланцугу ў вольтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высакаво́льтнік, ‑а, м.

Спецыяліст па токах высокага напружання, па высакавольтнаму абсталяванню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высакаво́льтны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перадачы тону высокага напружання. Высакавольтная лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)