вольт¹, -а, М -льце, м. (спец.).

1. У манежнай яздзе: круты кругавы паварот направа або налева, які выконваецца адным коннікам ці групай іх адначасова.

2. У фехтаванні: ухіленне ад удару праціўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напра́ва, прысл.

У правы бок; проціл. налева. Сябры падышлі да пераезду і павярнулі направа. Шыловіч. // На правым баку, з правага боку. Налева ад дарогі стаяў прыгожы домік з чырвонай цэглы.. А направа, за вузкай грэбелькай з гарбатым мосцікам, віднеўся невялічкі вадзяны млын. Чарнышэвіч. / у знач. прыназ. (у спалучэнні з «ад»). Направа ад дарогі рос Авёс, Налева — памідоры спелі. Корбан.

•••

Направа і налева — без разбору, усім, усіх і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разо́рысты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю разор. А ўдаль, направа і налева, цягнуцца вузкія палоскі — камяністыя, разорыстыя. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ац, атс ’выгук, якім паварочвалі валоў направа’ (КСТ), польск. , at, ot, otsie, odś, славац. hot, чэш. hot, в.-луж. hót, н.-луж. hot. Згодна з народнай этымалогіяй, з ад сябе (от себе), польск. od siebie ’направа’, як ксо (к собе) ’налева’ (КСТ), параўн. таксама ўкр. цобе ’направа’, цобналева’, якія, згодна з Патабнёй, Из записок, 2 (1888), 79, з дʼ себе ’ад сябе, управа’, к соб ’к сабе, улева’, acsabé ’направа’ (Пятк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разнатра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з розных траў; пакрыты разнатраўем. Разнатраўнае сена. □ Налева ад берага пачынаецца стэп, па-майску сакавіты і разнатраўны. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліндро́м, ‑а, м.

Слова, выраз або сказ, якія маюць аднолькавы сэнс пры чытанні злева направа і справа налева. Напрыклад: бел. казак; руск. искать такси.

[Англ. palindrome.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казнакра́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Службовая асоба, якая абкрадвае казну (у 1 знач.), прысвойвае дзяржаўныя каштоўнасці. Цудоўны апарат Займеў амерыканец: Направа — казнакрад. Налева — ашуканец. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

негаманкі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Негаваркі, маўклівы. Негаманкі, спакойны Чапылоў іншы раз падыдзе да Кастуся, агледзіць яго работу. Прокша. // Які не робіць шуму; ціхі. Налева ад грудка — у засені старых негаманкіх хвой — могілкі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наба́кі́р ’набак’ (Нас., Байк. і Некр., Др., Гарэц., БРС), набаке́р ’тс’ (Янк. 1), наба́кер і наба́кір (ТС). Разам з укр. наба́ки́р запазычана з польск. na bakier ’тс’ (звычайна пра галаўны ўбор), якое разам з рус. набекре́нь Брукнер (12) выводзіць з каманды плытнікаў, што паходзіць з ням. back kehren ’назад, налева варочаць’; паводле Бяднарчука (JP, 1984, 44, 1–2, 31), плытніцкае вілейск. na bakerналева; назад’ ад н.-ням. bakbort ’левы борт, ззаду (адносна стырна)’. Варыянты набаге́р (Сцяшк. Сл.) і нама́гір (ТС) можна разглядаць як другасныя, узнікшыя ў выніку азванчэння к у інтэрвакальным становішчы і, магчыма, збліжэння з маг̌е́рка (гл.). Іншы выпадак збліжэння ў спалучэнні на башкір: staŭ nasić czapku na baszkir (Пятк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Такая колькасць чаго‑н., якую можна ўзяць за адзін раз і кінуць. Кідка сена. □ Зашорхалі рыдлёўкі ў зямлі, паляцелі кідкі направа і налева. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)