наспле́тничать сов., разг. наплятка́рыць, напле́сці; (налгать) налга́ць, набраха́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нахлусі́ць, ‑хлушу, ‑хлусіш, ‑хлусіць; зак., што, чаго і без дап.
Нагаварыць няпраўды; налгаць. Бывала, хто.. [пану] што ні нахлусіць — ён з усім згаджаецца. Якімовіч. [Надзя:] «Прызнайцеся, Піліп Марцінавіч, што вы наконт Сярожавага вяселля выдумала. Гэта ж няпраўда?» — «Няпраўда, — кажу, — Надзейка. Гэта я нахлусіў. Куды ж яму жаніцца». Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак.
Разм. пагард. Нагаварыць многа ўсялякай лухты. А язычлівыя перасудніцы-мяшчанкі паспелі набрахаць усяго-ўсякага цэлыя каробкі. Гартны. // Сказаць няпраўду, налгаць. [Наўмыснік Чарпакевічу:] — Ты мне набрахаў тады, што Хурс мне падаруе за верную службу хутар. Чорны. // Узвесці паклёп. [Васіль:] — Мала таго, што .. [Антось] уцёк, як дэзерцір, дык яшчэ і набрахаў на завод. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насочини́ть и насочиня́ть сов., разг.
1. (сочинить в каком-л. количестве) насклада́ць; наствара́ць; напіса́ць, панапі́сваць;
2. (наврать) навыдумля́ць, напрыдумля́ць; нахлусі́ць, налга́ць, намані́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)