надсяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надсякаць — надсячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панадсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надсячы ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надсе́кчы

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надсяку́ надсячо́м
2-я ас. надсячэ́ш надсечаце́
3-я ас. надсячэ́ надсяку́ць
Прошлы час
м. надсе́к надсе́клі
ж. надсе́кла
н. надсе́кла
Загадны лад
2-я ас. надсячы́ надсячы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час надсе́кшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надсе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надсячы.

2. Надсечанае месца. Зрабіць надсечкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсячы́ і падсе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. што. Надсячы знізу.

П. дрэва.

2. што і чаго. Насячы дадаткова, яшчэ трохі.

П. дроў.

3. што. Тузануць за вуду ў той момант, калі рыба бярэцца на кручок.

|| незак. падсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падсяка́нне, -я, н. і падсе́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсячы́ і падсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. падсек, ‑секла; заг. падсячы; зак., каго-што.

1. Надсячы знізу. Падсекчы пласт вугалю. Падсячы камель сасны. □ [Язэп] падсек дзве.. [бярозы]. Зрабіў лубкі, і першыя кроплі бярозавіку скаціліся па іх у прынесеную пасудзіну. Асіпенка.

2. і чаго. Разм. Насячы дадаткова, яшчэ трохі. Падсячы дроў.

3. перан. Разм. Падарваць асновы чаго‑н., прывесці ў заняпад што‑н. Падсекчы прыбыткі гаспадаркі. □ — Падсякуць, брат, заработкі мне, — казаў.. [Шкель]. Колас. // Рэзкай заўвагай збянтэжыць, паставіць у цяжкае становішча. Падсекчы дакладчыка раптоўным пытаннем.

4. Тузануць вудзільнам лёску ў той момант, калі рыба бярэцца за кручок. Паплавок зноў тузануўся і знік пад вадою. Мішка падсек, і хутка ладная краснапёрка затрапятала ў руках. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)