наскрозь, навылет, навылёт
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
прастрэ́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прастрэліць.
2. у знач. прым. Паранены куляй навылёт. Глуха ные прастрэленая рука. Навуменка. Вайна прыйшла ў нашу хату ў выглядзе аброслага, худога чырвонаармейца з прастрэленымі грудзямі. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзеравяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Набываць цвёрдасць, уласцівую дрэву. Прышчэпленыя сцяблочкі аднагадовых раслін зелянелі, дзеравянелі, цвілі. Дубоўка.
2. перан. Страчваць адчувальнасць, нямець. Была ўжо няранняя восень, вільготны вятрыска праймаў навылёт, губы дзеравянелі. Лобан. [Палоннік] адчуў смяротную пакуту ў нагах. Яны дзеравянелі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паску́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. груб.
1. Брыдкі, агідны. — Канвойнікі падганяюць нас, пакрыкваюць ды такімі паскуднымі словамі лаюцца, што і слухаць моташна. Колас. // Дрэнны, гадкі. Дровы былі тады, і паскудныя ж — хоць ты сам заместа іх у топку лажыся. Лынькоў. [Дзед Бадыль:] Лагчына там, ды такая ж паскудная! Што ні ступіш, дык навылёт і навылёт. Крапіва.
2. Лаянк. Несумленны, непрыстойны, благі; які любіць рабіць шкоду, подласць. Паскудны чалавек заўсёды пакажа сябе, тут нечаму асабліва здзіўляцца. Лынькоў. [Саўка:] — Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу. Мяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.
Міжнародная п.
П. мірнага суіснавання.
2. Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.
Цікавіцца палітыкай.
Бягучая п.
3. Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (разм.).
Хітрая п. ў вас, мы яе навылёт бачым.
|| прым. паліты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Палітычная актыўнасць мас.
П. дзеяч.
Палітычныя навукі.
П. кругагляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Зрабіць у чым‑н. адтуліну пры дапамозе свідравальнай прылады. Без асаблівага намагання, пакуль ісці на вячэрнія заняткі, я за тры дні навылёт прасвідраваў у камені дзірку для чаранка сякеры. Карпюк. Ва ўрочышчы Плаўе пабудавалі два добрыя дамы для пастухоў і даярак, выгарадзілі жэрдкамі кашары, прасвідравалі артэзіянскую студню, парабілі карыты, паставілі кармакухню. Сабаленка.
2. і без дап. Свідраваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
простре́ливать несов., в разн. знач. прастрэ́льваць;
простре́ливать наскво́зь кого́-, что-л. прастрэ́льваць наскро́зь (навылёт) каго́-, што-не́будзь;
простре́ливать ружьё разг. прастрэ́льваць ружжо́;
простре́ливать пози́ции врага́ фла́нговым огнём воен. прастрэ́льваць пазі́цыі во́рага фла́нгавым агнём;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Скрозь прысл. і прыназ. ‘усюды, кругом’, ‘заўсёды, праз увесь час’, ‘праз, цераз што-небудзь; навылёт’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Варл.), скрузь ‘тс’ (Мат. Гом.), скрозь ‘праз’, ‘супроць’ (Ян.); а таксама крозь, кроз, круз, крызь ‘праз, скрозь’, ‘усюды’ (ТС). Укр. скрізь, рус. скрозь, польск. skroś, wskroś, чэш., славац. skrz, skrze, серб.-харв. скро̑з, славен. skrọ̀z, балг. дыял. скръз; таксама ўкр. крізь, славац. krez, kroz, серб.-харв. кро̏з, кро̏за, балг. кроз, кръз, ст.-слав. скръзѣ. Прасл. *(s)kъrъ > *(s)kъrsъ ‘насупраць, праз’, параўн. літ. sker̃sas ‘папярок’. Далей дапускаюць кантамінацыю *kers‑ і *skvozě (рус. сквозь), а корань *kers‑ узводзіцца да і.-е. *kerts‑ ад *kert‑ ‘рэзаць’. Гл. Фасмер, 3, 658 з літ-рай; БЕР, 6, 805; Махэк₂, 549 (< прасл. *skrozě); ESSJ SG, 1, 237–238.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак.
1. без дап. Валодаць пачуццём зроку.
Совы добра бачаць ноччу.
2. каго-што. Успрымаць зрокам.
Б. лугі і палі.
3. каго-што. Сустракаць каго-, што-н.
Учора бачыў яго ў клубе.
4. Уяўляць у думках.
Б. на стагоддзі ўперад.
5. каго-што. Звяртаць увагу, заўважаць.
Б. чалавечыя пакуты.
6. што і з дадан. Адчуваць, усведамляць, разумець.
Бачу, што Сяргей праўду кажа.
◊
Бачыць навылёт (навылет), бачыць наскрозь — вельмі добра ведаць каго-н.
Бачыш ты! (разм.) — пры выказванні здзіўлення.
Свету белага (божага) не бачыць (разм.) — быць вельмі занятым.
|| зак. уба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2—6 знач.) і паба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2, 3, 5 і 6 знач.).
|| наз. ба́чанне, -я, н. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нястры́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Якога немагчыма стрымаць, утрымаць. Натоўп рынуўся да вагонаў нястрымнай дзікаватай лавінай. Кулакоўскі. Смех — гучны, нястрымны смех — так і падхапіў.. [Сілівона]. Лынькоў.
2. Такі, якога цяжка ўтаймаваць; які з цяжкасцю стрымліваецца. У такіх выпадках [калі статку пагражае небяспека] зубры заўсёды становяцца асабліва злымі, лютымі і нястрымнымі ў нападзе. В. Вольскі. [Сцяпан] разважлівы, калі што-небудзь абдумвае, нястрымны і лаканічны, калі спрачаецца. Ярош.
3. Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны. Арлоўскі рвануўся, каб устаць. Першае, што ён адчуў ад гэтага руху, быў нястрымны боль, які працяў яго навылёт. Паслядовіч. У духоўцы ў нястрымнай гарачыні пяклося прыгатаванае па ўсіх правілах пячэнне. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)