наскита́ться сов., разг. набадзя́цца; (постранствовать вдоволь) навандрава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нашвэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пашвэндацца доўга; набадзяцца. — Нікуды ён не пойдзе! Хопіць, нашвэндаўся! — ..адказваю я за Додзіка. — Няма яму часу бадзяцца! Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навалачы́цца, ‑лачуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.

Разм. Нахадзіцца, нацягацца, набадзяцца. Ходзіць аграном каля тых залітых вадою лагчын, ледзь ногі выцягвае з глейкай зямлі, стаміўся за дзень, навалачыўся. Бялевіч. [Амеля Жартун:] — Я, дзякуй богу, навалачыўся па свеце. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)