се́льтарскі, -ая, -ае.

У выразе: се́льтарская вада́ або се́льтарская, -ай, ж.мінеральная саляна-вуглякіслая вада, а таксама аналагічная штучная вада.

Выпіць сельтарскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баржо́м, -у, м. і баржо́мі, нескл., ж.

Лекавая мінеральная вада, якую здабываюць у горадзе Баржомі.

Піць б.

|| прым. баржо́мны, -ая, -ае.

Баржомныя крыніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

есентукі́, ‑оў; адз. няма.

Саляна-шчолачная мінеральная лячэбная вада розныя уласцівасцей.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руда́, -ы́, ДМ рудзе́, мн. ру́ды, руд, ж.

Прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы ці іх злучэнні.

Жалезная р.

|| прым. ру́дны, -ая, -ае.

Рудныя горы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарфо́р, -у, м.

1. Мінеральная маса з высакаякасных гатункаў белай гліны.

Кубачкі з фарфору.

2. зб. Вырабы, посуд з такой масы.

Выстава фарфору 19 ст.

|| прым. фарфо́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінера́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мінера́льны мінера́льная мінера́льнае мінера́льныя
Р. мінера́льнага мінера́льнай
мінера́льнае
мінера́льнага мінера́льных
Д. мінера́льнаму мінера́льнай мінера́льнаму мінера́льным
В. мінера́льны (неадуш.)
мінера́льнага (адуш.)
мінера́льную мінера́льнае мінера́льныя (неадуш.)
мінера́льных (адуш.)
Т. мінера́льным мінера́льнай
мінера́льнаю
мінера́льным мінера́льнымі
М. мінера́льным мінера́льнай мінера́льным мінера́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

баржо́м, ‑у, м.

Лекавая мінеральная вада, якая атрымала назву ад горада Баржомі, дзе знаходзяцца крыніцы гэтай вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фая́нс, -у, м.

1. Мінеральная маса з асобных гатункаў гліны з дамешкам гіпсу і іншых рэчываў, якая служыць для вырабу керамікі.

2. зб. Посуд, вырабы з гэтай масы.

|| прым. фая́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крон 1, ‑у, м.

Мінеральная хромавая фарба. Жоўты крон.

[Ад грэч. chrōma — фарба.]

крон 2, ‑у, м.

Спец. Тое, што і кранглас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́рык, ‑у, м.

1. Мінерал, у склад якога ўваходзіць свінец.

2. Мінеральная фарба чырвона-аранжавага ці чырвона-карычневага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)