замара́шка разг. му́рза, -зы м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўклю́да, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -лю́д і -аў (разм.).

1. Той (тая), хто мае нязграбную фігуру, пазбаўлены спрыту ў рухах.

2. Неахайны чалавек, мурза.

Н. бачны здалёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмараво́з, ‑а, м.

Разм. лаянк. Неахайны чалавек; мурза. [Франуся:] — Цэлы дзень то абмывай іх [дзяцей], то латай адзежу. Такія шмаравозы! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурзі́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і мурза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́цяхмурза’ (Клім.). Магчыма, да каўцях. Гл. коўт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гы́рканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Тразора Мурза рве, а Мурзу рве Тразор! У момант гырканне узнялі такое, Ажно гудзе ўвесь двор. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ўканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гаўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Мурза.. з гучным гаўканнем накінулася на мядзведзя і давай ірваць яго зубамі за заднія ногі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́лза ’гразь, мурза’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. келзаць і кеўзаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

худне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Тое, што і худзець. [Сямён] марнеў ад рэўнасці, худнеў, рэдка на людзі паказваўся. Кавалёў. Нават кот Мурза — любімец усіх — худнеў і блукаў па пакоях, як нешта згубіўшы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карэ́лкамурза’ (Касп., Жыв. сл.), ла карэлы (гл.). Рэгулярнае, дэмінутыўнае ўтварэние.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)