мю́зік-хо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від эстраднага тэатра, у праграме якога чаргуюцца эстрадныя, цыркавыя, балетныя, музычныя нумары лёгкага жанру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; незак. (спец.).

1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую (пра музычныя гукі).

2. Змяняцца, пераўтварацца (пра электрычныя ваганні).

|| наз. мадуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчыпко́вы, -ая, -ае.

Пра музычныя інструменты: такі, з якога гукі здабываюцца шчыпком пальцаў або спецыяльнай цвёрдай пласцінкай.

Шчыпковыя струнныя інструменты (арфа, гітара, гуслі, мандаліна і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які дзейнічае пры дапамозе ўдзімання паветра (пра музычныя інструменты). Духавыя музычныя інструменты. // Які складаецца з духавых інструментаў. Духавы аркестр.

2. Які дзейнічае пры дапамозе нагрэтага паветра. Духавы прас. Духавая печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампазі́тар, ‑а, м.

Асоба, якая стварае музычныя творы. Кампазітары-класікі. Беларускія савецкія кампазітары.

[Ад лац. compositor — складальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самагу́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які ўтварае гукі ваганнямі свайго цела. Самагучныя музычныя інструменты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панала́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Наладзіць усё, многае. Паналаджваць машыны. Паналаджваць музычныя інструменты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духавы́, -а́я, -о́е.

1. Пра музычныя інструменты: які дзейнічае пры дапамозе ўдзімання паветра.

2. Які складаецца з такіх інструментаў.

Д. аркестр.

3. Які дзейнічае пры дапамозе нагрэтага паветра.

Духавая печ.

Д. прэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумавы́, -а́я, -о́е (спец.).

1. гл. шум¹.

2. Які ўтварае гучныя рознахарактарныя гукі.

Шумавыя музычныя інструменты (трашчоткі, лыжкі, талеркі, званочкі, кастаньеты і пад.). Ш. аркестр (які складаецца з ударных і шумавых інструментаў). Шумавое афармленне радыёперадачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпілі́каць

‘скончыць выконваць, іграць што-небудзь; скончыць абзывацца пісклівымі або прарэзлівымі гукамі (пра музычныя інструменты, птушак, насякомых)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адпілі́каю адпілі́каем
2-я ас. адпілі́каеш адпілі́каеце
3-я ас. адпілі́кае адпілі́каюць
Прошлы час
м. адпілі́каў адпілі́калі
ж. адпілі́кала
н. адпілі́кала
Загадны лад
2-я ас. адпілі́кай адпілі́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адпілі́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)