Капэ́лія, капэля ’гурт, вялікая кампанія (неадабральна)’ (Бяльк., Бір. Дзярж.). Першапачаткова ’група музыкантаў’ (параўн. капэля) з польск. kapela ў тым жа значэнні ад ранейшага ’група музыкантаў, якая выступала ў капліцы’ (Слаўскі, 2, 52–53). Польск. kapela, ням. Kapelle, с.-лац. caplela (гл. капэля).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анса́мбль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Зладжанасць, стройнасць частак адзінага цэлага, а таксама само такое цэлае.

Архітэктурны а.

2. Калектыў, адпаведны склад спевакоў, музыкантаў і пад.

А. песні і танца.

|| прым. анса́мблевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

актэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Музычная п’еса для васьмі галасоў або інструментаў.

2. Ансамбль з васьмі выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў).

[Ням. Oktett ад лац. octo — восем.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арке́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць музычных інструментаў для выканання музычных твораў; калектыў музыкантаў, якія разам выконваюць твор на розных інструментах.

Духавы а.

Струнны а.

2. Месца ў тэатры перад сцэнай, дзе знаходзяцца музыканты.

|| прым. арке́стравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нане́т, ‑а, М ‑неце, м.

1. Музычны твор, які выконваецца на дзевяці інструментах або дзевяццю галасамі.

2. Ансамбль з дзевяці музыкантаў-выканаўцаў (інструменталістаў ці вакалістаў).

[Іт. nonetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квартэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Ансамбль з чатырох выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Бакальны квартэт. Струнны квартэт.

2. Музычны твор для чатырох інструментаў або для чатырох галасоў.

[Іт. quartetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квінтэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Ансамбль з пяці выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Вакальны квінтэт.

2. Музычны твор для пяці інструментаў або пяці галасоў. Квінтэт на беларускія народныя тэмы.

[Іт. quintetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Музычны твор для двух выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.

Дуэты з опер.

2. Выканаўцы такіх твораў.

Эстрадны д.

Танцавальны д.

3. у знач. прысл. дуэ́там. На два галасы, на двух інструментах і пад.

Спяваць дуэтам.

|| прым. дуэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыплама́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Студэнт, які выконвае дыпломную работу. — Я студэнт Ленінградскага архітэктурнага. Дыпламант. Гэта мой дыпломны праект. Шамякін.

2. Удзельнік конкурсу, агляду і пад., узнагароджаны дыпломам. Дыпламант конкурсу музыкантаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секстэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Музычны твор для шасці інструментаў або шасці галасоў з самастойнай партыяй для кожнага. Секстэт Брамса.

2. Ансамбль з шасці выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Секстэт домр. Духавы секстэт.

[Ням. Sextett ад лац. sextus — шосты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)