страсе́нне ср. сотрясе́ние;

с. мо́згу — сотрясе́ние мо́зга

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эпіле́псія, -і, ж.

Хранічнае захворванне галаўнога мозга чалавека, якое характарызуецца сутаргавымі прыступамі і стратай прытомнасці; падучая хвароба.

|| прым. эпілепты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухо́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Хранічнае захворванне нервовай сістэмы, якое праяўляецца ў пашкоджанні спіннога мозга на глебе сіфілісу.

|| прым. сухо́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міэлі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Запаленне спіннога мозга.

[Ад грэч. myelós — мозг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазжачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Аддзел галаўнога мозга, які знаходзіцца ў патылічнай частцы чэрапа і адказвае за каардынацыю рухаў і раўнавагу.

|| прым. мазжачко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

менінгі́т, ‑у, М ‑гіце, м.

Запаленне абалонак галаўнога мозга.

[Ад грэч. meninx — мазгавая абалонка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэціні́зм, -у, м.

1. Від эндакрыннага захворвання — адставанне, затрымка фізічнага і псіхічнага развіцця, абумоўленыя парушэннем функцый шчытападобнай залозы і галаўнога мозга (спец.).

2. перан. Тупасць, разумовая абмежаванасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электраэнцэфалагра́ма, ‑ы, ж.

Графічны запіс, які рэгіструе біятокі галаўнога мозга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўша́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Палавіна шара, а таксама прадмет такой формы.

Левае п. галаўнога мозга.

2. Адна з палавін зямнога шара ці нябеснай сферы.

Паўднёвае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алексі́я, ‑і, ж.

Страта здольнасці чытаць з прычыны ачаговага пашкоджання галаўнога мозга.

[Ад грэч. a — адмоўная часціца і lexis — слова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)