мадэ́рнавасць, ‑і, ж.

Разм. Сучаснасць, сучасны, модны стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Сучасны, модны; у сучасным, модным стылі. Мадэрны шведскі домік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звышмо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які адпавядае самай апошняй модзе, у вышэйшай ступені модны. Звышмодная сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аксесуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыналежнасць чаго-н., дадатковы прадмет, дадатак, а таксама пабочная з’ява, дэталь, якія дапаўняюць што-н., ствараюць фон для галоўнага.

Модны а. (упрыгажэнне).

2. Дробны прадмет, дэталь сцэнічнага абсталявання (спец.).

|| прым. аксесуа́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фасо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Форма, крой, па якіх што-н. пашыта.

Модны ф. касцюма.

2. Знешні выгляд, форма якога-н. прадмета.

Ф. мэблі.

3. Паказная франтаватасць; шык (разм.).

Трымаць ф.

|| прым. фасо́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сілуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Аднаколернае плоскаснае адлюстраванне прадмета на фоне іншага колеру.

Намаляваць сілуэты сялян.

2. Абрысы чаго-н., што віднеецца ўдалечыні, у тумане, у цемры і пад.

Здалёку віднеліся сілуэты варожых танкаў.

3. Знешні контур якога-н. збудавання, прадмета і інш.

Модны с. адзення.

|| прым. сілуэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб. мадыгава́ць, мадыголіць ’прыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус. перм. модя́га ’франт, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фарсі́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць фарсіць. Зграбны, нават крышку фарсісты унтэр аказаўся сынам селяніна з-пад Бабруйска. Паслядовіч. // Франтаваты, модны. Ён! Яго шэрая каракулевая вушанка, такі ж шэры каўнер чорнага паліто, ногі — у белых фарсістых бурках. Паслядовіч. Антуан, узяўшы свой фарсісты партфель, пакіраваўся салідным крокам з аўтобуса. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сты́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Вытрыманы ў адным якім‑н. стылі (у 1, 3 знач.). Стыльны гарнітур. Стыльнае адзенне. □ Пушысты дыван на паркетнай падлозе, стыльная, пад чырвонае дрэва, мэбля, мяккія ложкі са свежай бялізнай і ўзорыстымі атласнымі пакрываламі, чысціня, утульнасць — што больш трэба! Хадкевіч.

2. Разм. Такі, як у стылягі, уласцівы яму; занадта модны. Стыльны выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адплікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Абл. Адшпіліць (гузік, аплік, запінку). Кастусь абрадавана ўзяў шапку, надзеў яе на галаву, і, адплікнуўшы, адгарнуў яе верх і закрыў ім патыліцу і вушы. Галавач. Адплікнуў ён [мухамор] пінжачок Модны свой, у крапку. Калачынскі. // Адкрыць, адшчапіць (пра сумачку, рыдыкюль і пад.). [Ніна] адплікнула свой рыдыкюльчык і дастала невялікую насовачку. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)