адме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. адмёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. адмяці; зак., што.
Падмятаючы, адсунуць убок. Адмесці смецце з праходу. Адмесці снег ад ганка. // перан. Адхіліць, адкінуць што‑н. як непатрэбнае ці нерэальнае. Выступіла Маша. Яна смела адмяла ад Шароўкі ўсе лішнія абвінавачанні. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клу́нак, ‑нка і клу́мак, ‑мка, м.
Дробныя рэчы, пажыткі, звязаныя хусткай, кавалкам матэрыі або складзеныя ў торбу. Спакаваўшы ўсю дробязь у клункі, Маша яшчэ раз агледзела пакой: ці не забылася чаго-небудзь. Гроднеў. У кожнага з.. хлопцаў быў сякі-такі скарбік: у каго цесна звязаны клумак пад пахаю, у каго торбачка з хлебам. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бараба́ншчык, ‑а, м.
1. Салдат або піянер, які адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант аркестра, які іграе на барабане.
2. Працаўнік, які падае снапы ў барабан малатарні. Маша.. падавала цяжкія снапы барабаншчыку: ёй хацелася ператрымаць іх усе ў сваіх руках. Шамякін.
•••
Адстаўной казы барабаншчык (іран.) — чалавек, які не заслугоўвае ніякай увагі, з якім ніхто не лічыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак.
1. Усебакова разгледзець, абдумаць што‑н., дзелячыся сваімі думкамі, меркаваннямі. [Бацька:] — Вось мы са Сцяпанам Іванавічам памеркавалі і вырашылі, што табе няма чаго ісці адсюль. Новікаў. [Васіль:] — Давай, Маша, разам памяркуем, ці трэба ён, гэты твой подзвіг? Шамякін.
2. Падумаўшы, разважыць, прыйсці да якога‑н. вываду. — Падумаў, памеркаваў [дырэктар], а потым загад: заараць канюшыну! І зааралі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насцеражы́ць, ‑ражу, ‑ражыш, ‑ражыць; ‑ражым, ‑ражыце, ‑рагуць і насцяро́жыць, ‑рожу, ‑рожыш, ‑рожыць; заг. насцеражы; зак., каго-што.
Выклікаць насцярожанасць, напружаную ўвагу, трывогу. Патруль, каб не насцеражыць нас, увесь час ішоў за намі на адной дыстанцыі, не рызыкуючы аднак затрымаць. Карпюк. — Праходзьце, бацюхна, праходзьце, — сказаў фельчар, як звычайна, але позірк ягоных вачэй насцеражыў Сяргея. Сіўцоў. Маша зноў змаўчала. Гэта насцярожыла Васіля. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускра́ек, ‑крайку, м.
Крайняя частка якой‑н. прасторы. Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Колас. Касцы стаялі на ўскрайку дарогі і з жалем глядзелі на знясіленых людзей. Прокша. // Край стала, ложкі і пад. Алена падышла, села на ўскрайку Галінага ложка, загаварыла зноў. Марціновіч. Маша зноў пагладзіла яго белую галоўку, затым адышла і села каля процілеглага ўскрайку стала. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Летучы, пабыць дзе‑н. і вярнуцца назад. Злётаць на самалёце ў Маскву. □ Яна была яшчэ маладая качка. Толькі адзін раз злётала да мора, дзе перажыла зіму. Кірэенка.
2. Разм. Хутка збегаць, з’ездзіць куды‑н. і вярнуцца назад. Маша.. злётала на кухню і вярнулася са шклянкай вады. Шамякін. Дзядзька.. на калгасным жарэбчыку злётаў на паром, быў на станцыі, перапытаў усіх стрэчных... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чабаро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чабару. Чабаровы водар перабіваў кіслы толавы пах, які кружыў галаву. Алешка.
2. Прыгатаваны з чабару; сабраны з кветак чабару. Чабаровы настой. □ Пасля лазні Віця забег на кухню, дзе Маша пачаставала яго духмяным чабаровым чаем, а адтуль падаўся ў клуб. Корзун.
3. Які парос чабаром. На чабаровых узлесках прыпякала сонца, і зграі аваднёў неслі над коньмі варту. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўстаску́ры, ‑ая, ‑ае.
1. З тоўстай скурай, скуркай, душнай. — Што ж гэта за людзі? — здзівіўся ў думках Антось. — ... Ага, вунь жа і Васіль .. Сапраўдны тэхнік!.. А рукі як ходзяць!.. Такія таўстаскурыя пальцы, а гэтак жвава рухаюцца... Кулакоўскі. Маша паклала апельсін, на які паказала пакупніца. — Здыміце. Гэты надта таўстаскуры. Прокша.
2. перан. Які не здольны адчуць, успрыняць што‑н.; нячулы, неспагадлівы (пра чалавека). Таўстаскуры эгаіст. □ [Шаціла:] — Нават Ігар, і той не такі таўстаскуры. Я аднойчы бачыў слёзы ў яго на вачах. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
любава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; заг. любуйся; незак., кім-чым і на каго-што.
Разглядваць каго‑, што‑н. з захапленнем, задавальненнем. Маша часта ў апошні час любавалася .. [Алесяй] і думала: «Якая яна раптам стала прыгожая!». Шамякін. Мы часта любуемся Месяцам, падоўгу ў ясныя ночы назіраем за ім. Гамолка. // Адчуваць задавальненне, захапленне, наглядаючы чыю‑н. дзейнасць, учынкі. І каб толькі не ворагі — жыць бы нам ды пажываць, на працу сваю любавацца. Лынькоў. Я захапляўся спрытнымі людзьмі, якія баранілі слабых, любаваўся мужчынскай сілай, адвагай і сумленнасцю людзей прэрый. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)