жу́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы жуліку, жулікам; такі, як у жулікаў. Жульніцкая выхадка. // Заснаваны на жульніцтве; ашуканскі, махлярскі. Жульніцкая здзелка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плутовско́й

1. махля́рскі; круце́льскі; ашука́нскі; шахра́йскі;

2. (лукавый) хі́тры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шальмо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да шэльмы; уласцівы яму (ёй); махлярскі, хітры. Шальмоўскі выгляд. □ [Ліндэ] крычыць пагрозна: — Хопіць! Годзе! Што за шальмоўскія, разбойніцкія вочы! Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шальмо́ўства, ‑а, н.

1. Махлярства, круцельства, хітрасць. [Зыгмусь:] — На гэтым свет стаіць. [Юзя:] — На чым? На такім шальмоўстве? Чорны.

2. Махлярскі, хітры ўчынак. [Дзед:] — Пагнала мяне нячыстая на ваша шальмоўства паглядзець. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)