акадэ́мік, ‑а, м.

1. Вышэйшае вучонае званне, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР. // Асоба, якая мае такое званне.

2. Разм. Той, хто скончыў курс вышэйшай навучальнай установы, якая носіць назву акадэміі, або вучыцца ў ёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́яч, ‑а, м.

Асоба, што вызначылася ў якой‑н. галіне грамадскай дзейнасці. Дзяржаўны дзеяч. Дзеяч навукі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Грамадскі дзеяч. □ За гады савецкай улады многа выдатных людзей з’явілася ў беларускім Палессі. Гэта дзеячы народнай гаспадаркі, дзеячы ператварэння і ўдасканалення краю, дзеячы навукі і культуры. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акаде́мия акадэ́мія, -міі ж.;

Акаде́мия нау́к Акадэ́мія наву́к;

Акаде́мия иску́сств Акадэ́мія маста́цтваў;

Вое́нная акаде́мия Вае́нная акадэ́мія;

Сельскохозя́йственная акаде́мия Сельскагаспада́рчая акадэ́мія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́за, ‑ы, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі — адна з дзевяці багінь, заступніца навук і мастацтваў.

2. перан. Паэт. Творчае натхненне; крыніца паэтычнага натхнення. Будзь музаю маёй, Маім натхненнем, І ласкаю, І казкаю жывой. Грахоўскі. — Паэт павінен або прымаць або не прымаць рэчаіснасць, інакш муза змоўкне. Галавач.

3. перан. Аб чыёй‑н. творчасці, мастацтве. Муза Коласа.

[Грэч. Músa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удасто́іць, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., каго-што і чаго.

1. Прызнаць каго‑, што‑н. дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. Удастоіць узнагароды. □ Шэраг еўрапейскіх акадэмій мастацтваў удастоілі .. [Матэйку] звання ганаровага члена. «ЛіМ».

2. Аказаць каму‑н. гонар сваёй увагай, прыхільнасцю і пад. Следчы хвіліну маўчаў, спадылба пазіраючы на гаспадыню, быццам разважаючы — удастоіць адказам ці пакінуць без увагі пытанне залішн[е] цікаўнай гаспадыні? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пластыкі, уласцівы ёй. Пасля пластычнай гімнастыкі .. [актрыса] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч. «Кантакт» з мастацтвам у паэзіі Максіма Танка выяўляецца і... праз шматлікія асацыятыўныя масткі да краіны тэм і вобразаў пластычных мастацтваў. Рагойша.

2. Здольны пад высокім ціскам мяняць форму; не ломкі. Пластычныя матэрыялы.

3. Спец. Звязаны з перасадкай скуры. Пластычная хірургія. Пластычная аперацыя.

•••

Пластычная маса гл. маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; правёз, -ве́зла; -вязі; -ве́зены; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць.

П. бліжэйшым шляхам.

2. Везучы, мінаваць што-н.

П. каля Палаца мастацтваў.

3. Перавезці з сабой у чым-н.

П. кнігі ў чамадане.

П. кантрабанду цераз граніцу.

4. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.).

А ну, правязі мяне на машыне!^ незак. право́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

|| наз. право́з, -у, м. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. правазны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Правазная здольнасць чыгункі.

Правазная плата за багаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Муза́1 ’мякаць у гарбузах, дзе знаходзіцца насенне’ (навагр., З нар. сл.), ’іл’ (бар., ст.-дар., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі мязга́ (параўн. укр. мізка́ ’мякаць у гарбузах’), якое з прасл. mězga (гл. таксама музей ў Фасмера, 3, 3) і буза́1, 2 (гл.).

Муза́2 (здзекл.) ’яда, варыва’ (слонім., Нар. словатв.), сувалк. mui̯za ’нікудышны, пусты суп’. Балтызм. Параўн. літ. mūzė, muĩzė ’крупнік, суп з мукі’, ’суп з клёцкамі’, якое з ням. дыял. mûs, с.-в.-ням., ст.-в.-ням. muos, суч. Mus ’мус, пюрэ, павідла’. Гл. таксама му́зя.

Му́за ’адна з багінь у грэчаскай міфалогіі — заступніца навук і мастацтваў’, ’творчае натхненне’ (ТСБМ), ст.-бел. муза ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. muza, якое з лац. musa < ст.-грэч. Μοῦσβ ’Муза — багіня песні, паэзіі і мастацтва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заснава́ць I сов. основа́ть; организова́ть, учреди́ть; образова́ть;

з. музе́й — основа́ть музе́й;

з. дзяржа́ву — основа́ть госуда́рство;

з. тавары́ства — основа́ть (учреди́ть) това́рищество;

з. Акадэ́мію маста́цтваў — организова́ть (учреди́ть, образова́ть) Акаде́мию худо́жеств

заснава́ць II сов., разг. (начать сновать) заснова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

присвое́ние

1. (захват) прысвае́нне, -ння ср., прыўла́шчванне, -ння ср.,

2. (звания и т. п.) прысвае́нне, -ння ср.; нада́нне, -ння ср.;

присвое́ние почётного зва́ния «Заслу́женный де́ятель иску́сств Респу́блики Беларусь» прысвае́нне (нада́нне) ганаро́вага зва́ння «Заслу́жаны дзе́яч маста́цтваў Рэспу́блікі Беларусь».

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)