удвайне́, прысл.
У двайным памеры; удвая. Так вось ходзім і гутарым мы з Марыяй Макарэвіч, і мне прыемна ўдвайне: і што слаўная яна такая жанчына і што слава ніколечкі яе не сапсавала. Васілевіч. [Саўка:] — З добраю жонкаю гора — паўгора, а радасць удвайне. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завя́з, ‑ла; зак.
Засесці, загрузнуць у чым‑н. топкім, сыпкім, цесным. Завязнуць у снезе. Машына завязла ў балоце. □ Зняможаны кот трапіў у дзірку між плота і завяз. Пальчэўскі. Ці ногі ў пяску завязлі, ці стома ісці не дае?.. В. Макарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прало́г, ‑а, м.
Уступная частка літаратурнага ці музычнага твора. У пралогу чытачы знаёмяцца з падзеямі, якія папярэднічалі таму, што апісана ў творы, або з агульнай задумай аўтара. А. Макарэвіч. // перан. Уступ да чаго‑н., пачатак чаго‑н. — Наша знаёмства будзе, так сказаць, пралогам да большага. Асіпенка.
[Грэч. prologos ад pro — перад і logos — слова, мова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памфле́т, ‑а, М ‑леце, м.
Мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару, накіраваны супраць якой‑н. асобы, грамадскага ладу, палітычнай з’явы. Вершы «Адказ», «Эпігафія» [М. Танка] .. з’яўляюцца вострымі літаратурнымі памфлетамі, у якіх паэт-камуніст выкрыў здраду. У. Калеснік. Аб’ектам сатыры ў памфлеце могуць быць таксама і паасобныя адмоўныя з’явы грамадскага жыцця, недахопы людзей. А. Макарэвіч.
[Англ. pamphlet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́ла 1, ‑ы, ж.
Кароткая аповесць ці апавяданне звычайна пра якую‑н. адну надзею з нечаканым фіналам. Асноўным жанрам дарэвалюцыйнай прозы Якуба Коласа з’яўляецца кароткае апавяданне, або навела. «Полымя». Апавяданне ў адрозненне ад навелы адлюстроўвае не выключныя, інтрыгуючыя падзеі, а самыя звычайныя, будзённыя. А. Макарэвіч.
[Іт. novella.]
наве́ла 2, ‑ы, ж.
У юрыспрудэнцыі — закон, які дапаўняе або часткова замяняе дзеючыя кодэксы законаў. Заканадаўчая навела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіпе́рбала 1, ‑ы, ж.
Мастацкі прыём перабольшання для ўзмацнення выразнасці выказвання. З мэтай падаць сваім апавяданнях, гумарыстычную афарбоўку Якуб Колас, апрача параўнанняў, ужывае і другія стылістычныя спосабы — эпітэты, метафары, гіпербалы, якія нясуць у сабе пэўную долю гумару. «Полымя». У пісьмовай літаратуры гіпербала .. ужываецца як сродак вобразнага адлюстравання рэчаіснасці. А. Макарэвіч. // Усякае перабольшанне.
[Ад грэч. hyperbolē — перабольшанне.]
гіпе́рбала 2, ‑ы, ж.
У матэматыцы — крывая лінія з ліку канічных сячэнняў.
[Ад грэч. hyperballō — праходжу праз што‑н.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панегі́рык, ‑а, м.
1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага.
2. Празмерна хвалебны водзыў аб кім‑, чым‑н. [Генадзь:] — Яна [Міхаліна] прамову рыхтуе ў гонар завуча. Урачысты панегірык. Шамякін. // Пра літаратурны твор, які з’яўляецца хвалебным водзывам аб кім‑, чым‑н., пахвалой каго‑, чаго‑н. Панегірыкам, напрыклад, можна назваць рэцэнзію, у якой даецца занадта завышаная.. ацэнка таму ці іншаму літаратурнаму твору. А. Макарэвіч.
[Грэч. panēgyrikos (logos) — прамова на ўрачыстым сходзе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
публіцы́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Жанр грамадска-палітычнай літаратуры на тэмы сучаснасці. Лепшым узорам беларускай публіцыстыкі дарэвалюцыйнага часу з’яўляюцца пісьмы К. Каліноўскага, што друкаваліся ў газеце «Мужыцкая праўда». А. Макарэвіч. // Наяўнасць (у творах, у творчасці) надзённых грамадска-палітычных пытанняў. У апошніх частках рамана Чорнага залішне многа публіцыстыкі. Барсток.
2. зб. Творы гэтага жанру. Публіцыстыка і сатыра [К. Чорнага] шырока выкарыстоўваліся ў плакатах і лістоўках. Луфераў.
[Ад лац. publicus — грамадскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць глухі адрывісты гук (пры падзенні, якіх‑н. рухах і пад.). Суха шахала салома, вылятаючы на падстаўленыя вілы, — змятая, перакручаная, з абвялымі, патанчэлымі каласамі. Савіцкі. Чутно, як шахае піламі стары тартак. Сабаленка.
2. З энергіяй, сілай рабіць што‑н. Пракос за пракосам шахала [маці], скінуўшы душны каптан, аж адпаўзаў ад страху далей у затоку туман. Макарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампазі́цыя, ‑і, ж.
1. Будова мастацкага твора, суадносіны паміж яго асобнымі часткамі. Стройная кампазіцыя. Кампазіцыя рамана. □ Кампазіцыя ў літаратурным творы заўсёды падпарадкавана ажыццяўленню ідэйнай задумы аўтара. А. Макарэвіч.
2. Мастацкі (музычны, жывапісны, скульптурны і інш.) твор, які з’яўляецца арыгінальным спалучэннем асобных частак, элементаў. Музычная кампазіцыя. Скульптурная кампазіцыя. Сюжэтная кампазіцыя.
3. Тэорыя складання музычных твораў. Займацца па класу кампазіцыі.
4. Твор, які складаецца з літаратурнай і музычнай частак, аб’яднаных адной тэмай, сюжэтам. Літаратурна-музычная кампазіцыя.
[Ад лац. compositio — складанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)