фальц, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Месца згібу аддрукаванага аркуша пры фальцаванні.

2. Шво на месцы змацавання тонкіх металічных лістоў.

3. Тое, што і паз (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стапа́², -ы́, мн. сто́пы і (з ліч. 2, 3, 4) стапы́, стоп, ж.

Адзінка падліку пісчай паперы, роўная 1000 лістоў (да ўвядзення метрычнай сістэмы раўнялася 480 лістам).

|| прым. стапавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Гартаючы, перакінуць, перавярнуць некалькі лістоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склёпшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца склёпкай. Склёпшчык лістоў жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́фер, -у, м.

1. Чорны або шэры гліністы сланец, які ўжыв. для грыфельных дошак і ў будаўніцтве.

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў са сланцу.

Накрыць дом шыферам.

|| прым. шы́ферны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рол, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Цыліндр, вал у механізмах.

2. Цыліндрычны скрутак з лістоў або суцэльнай паласы якога-н. матэрыялу.

Р. паперы.

|| прым. ро́левы, -ая, -ае і ро́льны, -ая, -ае.

Ролевая або рольная папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кальча́к, ‑а, м.

Некалькі галін, лістоў, кветак, якія растуць на сцябле на адной вышыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саманакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Апарат для аўтаматычнай падачы лістоў паперы ў друкарскую машыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесць, ‑і, ж.

Адзінка ліку пісчай паперы. Руская дзесць — 24 лісты. Метрычная дзесць — 50 лістоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліле́я, ‑і, ж.

Паэт., уст. Лілія. Распластаўшы шырокія далоні лістоў, ляніва пагойдваюцца на вадзе лілеі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)