цеплатра́са, -ы, мн. -ы, -тра́с, ж.

Лінія, шлях цеплаправода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

локсодроми́ческий / локсодроми́ческая ли́ния лаксадрамі́чная лі́нія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарызанта́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Прамая лінія, паралельная плоскасці гарызонту.

Па гарызанталі.

2. Лінія, якая злучае на карце пункты мясцовасці, што знаходзяцца на аднолькавай вышыні над узроўнем мора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зігза́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Ламаная лінія.

Зігзагі маланкі.

Чарціць зігзагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траекто́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Лінія, якую апісвае ў прасторы якое-н. цела або пункт у працэсе руху.

Т. палёту метэарыта.

2. Лінія палёту снарада, ракеты або кулі.

|| прым. траекто́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмаркацы́йны демаркацио́нный;

~ная лі́нія — демаркацио́нная ли́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

демаркацио́нный дэмаркацы́йны;

демаркацио́нная ли́ния дэмаркацы́йная лі́нія;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гіб, -у, мн. -ы, -аў, м.

Выпукласць, выпуклая лінія згібу.

В. дугі.

В. ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмарка́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці спецыяльнымі знакамі граніц паміж сумежнымі дзяржавамі.

2. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.

|| прым. дэмаркацы́йны, -ая, -ае.

Дэмаркацыйная лінія

1) лінія, паласа, што раздзяляе войскі праціўнікаў у перыяд перамір’я;

2) лінія, якая падзяляе на зоны акупацыі тэрыторыю пераможанай дзяржавы;

3) у медыцыне: паласа новай (грануляцыйнай) тканкі, якой адмяжоўваецца здаровая, жыццяздольная тканка ад амярцвелай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарызанта́льны, -ая, -ае.

Накіраваны паралельна лініі гарызонту; проціл. вертыкальны.

Гарызантальная лінія.

|| наз. гарызанта́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)