галиматья́ прост. лухта́, -ты́ ж., бяссэ́нсіца, -цы ж., бязглу́здзіца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клухта́ ’густая гразь’ (Яшк.). Да лухта (гл.). Параўн. клухтавіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

белиберда́ разг. бязглу́здзіца, -цы ж., мн. нет; (вздор) лухта́, -ты́ ж., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

околёсица разг. бязглу́здзіца, -цы ж., лухта́, -ты́ ж.;

нести́ околёсицу пле́сці лухту́, гавары́ць бязглу́здзіцу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пусцяко́віна, ‑ы, ж.

1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дичь

1. дзічы́на, -ны ж.;

2. разг. (вздор) лухта́, -ты́ ж.; (бессмыслица) бязглу́здзіца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп’ (Нас.), брэдня́ ’хлусня, брахня, лухта’ (Нас.), брэ́дзіць ’трызніць’, брэд трызненне’ (Сцяшк. МГ). Рус. бре́дить, бред, укр. бредня́лухта, хлусня’. Этымалогія гэтай групы слоў не вельмі ясная. Параўноўваюць з дзеясловам *bresti *bredǫ ’ісці’, а таксама з с.-н.-ням. praten ’балбатаць’, ст.-англ. breodian ’крычаць, клікаць’. Гл. Фасмер, 1, 210. Ст.-бел. брэ́дня ’глупства’. Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам (польск. brednia). Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 1, 41–42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ахине́я ахіне́я, -не́і ж., лухта́, -ты́ ж.;

нести́ ахине́ю не́сці ахіне́ю, мало́ць лухту́, пле́сці глу́пства, пляву́згаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нескла́дица разг. няскла́дзіца, -цы ж.; (бессмыслица) бяссэ́нсіца, -цы ж.; бязглу́здзіца, -цы ж.; (чепуха) лухта́, -ты́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Глу́пства ’дурасць, лухта, недарэчнасць’ (БРС, Касп.). Зыходзячы са словаўтваральных асаблівасцей (суфіксацыя), можна лічыць, што гэта слова запазычана з польск. мовы. Параўн. польск. głupstwo з ідэнтычнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)