ламані́на,
Разм.
1. Тупыя працяглыя болі ў касцях, суставах, мышцах. Хоць і адчувалася яшчэ ламаніна ў касцях і кружылася галава, але Рыгор узяўся за справу. Барашка.
2. перан. Знішчэнне, разбурэнне чаго‑н. старога, традыцыйнага; ломка. [Ячны:] — Я гэта, брат, чытаў нядаўна «Цаліну» і думаў, — няўжо і ў нас, калі калгас будзем рабіць, такая самая ламаніна пачнецца, як там?.. Брыль. // Неспакой, беспарадак, мітусня, выкліканыя нечаканай пераменай. Брат раптам ажывіўся і гаварыў далей: — Ламаніна там нейкая ідзе... І што цікава,.. што ламаніну.. распачалі жанчыны. Чарнышэвіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Лаўжо 1 ’брудная ’бялізна’, ’лахманы’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Да лоўж, якое кантамінавала з лайно (гл.).
◎ Лаўжо 2 ’ваўчынае логава’ (глыб.), лаўжышна ’тс’ (паст.), ’лежыва’ (глыб., Сл. паўн.-зах.) генетычна звязаны з папярэднім лаўж© семантыка развівалася наступным чынам: ’куча галля’ → ’вялікая колькасць чаго-небудзь’ (раг. лоўж)-+-’ ’беспарадак’ (лаг. лоўжышча) -^’логава’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. таксама літ. laužymas ’бярлога’.
◎ Лаўжо ’вузкая прадаўгаватая дошка, якой закрывалі бакавую адтуліну ў калодачным вуллі’ (барыс., Сл. паўн.-зах.). Генетычна звязана з літ. laužti ’ламаць’, laužymas ’ломка’ (першапачаткова ’ўломак, кавалак адламанай галіны’).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)