ско́вородень м., плотн. ла́па, -пы ж., замо́к, -мка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тыгры́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тыгра (у 1 знач.), належыць яму. Тыгрыная лапа. Тыгрыны след. // Такі, як у тыгра, уласцівы тыгру. Тыгрыны роў з лясных данёсся нетраў. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́пісты1 ’галінасты’ (карэліц., лях., Сл. паўн.-зах.). Да ла́па2 (гл.).

Ла́пісты2 ’плямісты’ (свісл., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад ла́па4 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каці́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ката. Каціная лапа. □ Цыля трымала ў хаце цэлы каціны гадавальнік — аж шэсць.. мурак. Сачанка. // Уласцівы кату, такі, як у ката. Па стале кацінымі зрэнкамі свяціліся рыскі цыферблата будзільніка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куцала́пы ’кароткарукі’ (Нас.). Да куцы (гл.) і лапа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сковоро́дник м.

1. чапяла́, -лы́ ж.;

2. (шип) плотн. ла́па, -пы ж., замо́к, -мка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́пачка ’кручок у вочапе, за які чапляецца вядро’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Да лапка < лапа© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапча́тнік дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (стол., Бейл.) — у выніку намінацыі з лапчатка гусяча ’тс’. Да лапа, (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пнік ’дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (маг., Кіс.), як і лапчатнік (гл.), у выніку намінацыі гусіная лапка. Да ла́па1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпёткі ’лёгкія пялёсткі, якія адлятаюць пры малацьбе аўса’ (Мядзв.). Рус. ле́пет, ле́пест ’кавалачак, акравак’. Роднаснае да літ. lepetàлапа’, ст.-грэч. λέπω ’абдзіраю’, λεπός ’скура, луска’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)