збяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які збялеў, стаў белым. Поле вымерла, стыў збялелы ад інею лазняк у абочынах. Пташнікаў. На пасцелі ляжаў збялелы, як палатно, чалавек. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прыкметны. Лазняк быў высокі, густы. Праз яго прадзіралася вузенькая, ледзь прыметная сцежачка, якая зелянела ўжо, зарастала свежай, сакаўной травою. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лазі́ца ’дробная і тонкая лаза’ (Нас.), лазіца, лазічкалазняк’ (Юрч. Вытв.), серб.-харв. лозица, макед. лозица, лозинка, балг. лозица — памянш. ад лоза ’вінаград’. Бел.-паўд.-слав. словаўтваральная паралель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ракі́тнік, ‑у, м.

1. Зараснік ракіты, кусты ракіты. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі. Колас.

2. Род кустоў сямейства матыльковых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абступі́ць сов., прям., перен. обступи́ть, окружи́ть;

лю́дзі ~пі́лі хло́пчыка — лю́ди обступи́ли (окружи́ли) ма́льчика;

лазня́к ~пі́ў во́зера — лозня́к обступи́л о́зеро

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нано́с, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нанесці (у 2 знач.).

2. Пласт зямлі, пяску, снегу і пад., нанесены вадой, лёдам, ветрам. Снежныя наносы. □ Сцежка вяла праз густы лазняк, што парве на пясчаных наносах. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадра́цца, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; зак.

1. Прадзіравіцца, знасіцца да дзірак. Шкарпэткі, звязаныя бабай з воўны, за зіму прадраліся, і голымі пальцамі ног .. адчуваюцца цвікі. Паўлаў.

2. Прайсці, прабрацца з цяжкасцю, прабіцца праз што‑н. Хутчэй бы дабегчы да ракі, прадрацца скрозь лазняк. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралічы́цца, ‑лічуся, ‑лічышся, ‑лічыцца; зак.

Памыліцца ў меркаваннях, падліках. [Старыковіч:] — Стог — пад неба, а сена ў ім па вазе не шмат. Пралічыліся, выходзіць. Асіпенка. Толькі .. [Сенька] пралічыўся — лазняк тут рос вузкай паласой, і не паспеў злодзей прабегчы і метраў з дваццаць, як выскачыў на адкрытае месца. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́шчыцца, ‑шчыцца; незак.

Разм.

1. Ламацца, крышыцца. Не ўмяшчаючыся ў берагах, лёд напаўзаў на пясок, крышыўся, трушчыўся і з лёгкасцю падмінаў пад сябе прыбярэжны лазняк. Краўчанка. Прыглушана загулі скалы. Вялізныя [камяні] павольна і плаўна скакалі з уступа на ўступ, трушчыліся і падалі ўніз буйным каменным дажджом. Савіцкі.

2. Зал. да трушчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цянёк, ‑ньку, м.

Зацененае, халаднаватае месца; халадок. Ляжала ў цяньку дварняжка і цікавала вачыма за спакойнымі рухамі дзеда. Лынькоў. Сонца пачынае прыпякаць. Але хавацца ад яго куды-небудзь у цянёк не хочацца. Васілёнак. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі; Бруіліся ў цяньку іх хвалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)