юа́нь, ‑я, м.
Грашовая адзінка Кітайскай Народнай Рэспублікі, роўная 100 фыням.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фынь, ‑я, м.
Дробная разменная манета Кітайскай Народнай Рэспублікі, роўная 1/100 юаня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тангу́ты, ‑аў; адз. тангут, ‑а, М ‑гуце, м.; тангутка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. тангуткі, ‑так; ж.
Качавое насельніцтва Тыбецкага нагор’я ў правінцыі Цінхай Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыбе́тцы, ‑аў; адз. тыбецец, ‑бетца, м., тыбетка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. тыбеткі, ‑так; ж.
Карэннае насельніцтва вобласці Тыбет у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і некаторых сумежных раёнаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сало́ны 1, ‑аў; адз. салон, ‑а, м.
Народнасць тунгуса-маньчжурскай (эвенкійскай) этнічнай групы, якая жыве ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
сало́ны 2, ‑ая, ‑ае.
Абл. Салёны. — Люблю скваркі салоныя, — сказаў.. [Тамаш], кусаючы блінец. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дунга́не, ‑ган; адз. дунганін, ‑а, м.; дунганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. дунганкі, ‑нак; ж.
1. Найбольш шматлікая група кітайскай народнасці хуэй, якая жыве ў Паўночна-Заходнім Кітаі.
2. Народнасць, якая жыве ў Казахскай і Кіргізскай ССР і гаворыць на дунганскай мове (перасялілася ў 19 ст. з Кітая).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свабо́дны, -ая, -ае.
1. Які карыстаецца свабодай, валодае незалежнасцю, суверэнны.
Свабодныя рэспублікі.
2. Незалежны, не звязаны ні з кім якімі-н. абавязкамі, адносінамі.
С. перакладчык.
С. мастак.
3. Які не ведае перашкод, абмежаванняў, не абмежаваны пэўнымі нормамі.
Рашучыя свабодныя паводзіны.
Свабодныя адносіны.
4. Які працякае, адбываецца лёгка, без замінак.
Свабоднае дыханне.
Свабодныя рухі рукамі.
Свабодна (прысл.) гаварыць на кітайскай мове.
5. Нікім або нічым не заняты; вольны.
Свабоднае месца ў партэры.
Свабодныя рукі (нічым не занятыя).
6. Не цесны.
Свабоднае паліто.
7. Прасторны, раскошны.
У тэатры прыгожа і свабодна (прысл.).
8. разм. Які не знаходзіцца ў дадзены момант у карыстанні.
Пакой с.
Свабодныя грошы.
9. Які ні да чаго не прымацаваны, ні з чым не злучаны.
С. канец ланцуга.
|| наз. свабо́днасць, -і, ж. (да 1, 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
склада́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з некалькіх частак, элементаў; састаўны. Складаны сказ. Складанае рэчыва. Складаныя лікі. □ Пэўная колькасць складаных слоў была запазычана старабеларускай мовай з іншых моў. Гіст. лекс. бел. мовы.
2. Які з’яўляецца сістэмай многіх узаемазвязаных частак. Сельская гаспадарка — жывы і вельмі складаны арганізм. Дуброўскі. / Пра машыны, механізмы. На вачах Ігната пашыраўся завод, на якім вырабляліся цяпер самыя складаныя станкі. Лынькоў. Мантажныя работы — наогул нялёгкая аперацыя. Тым больш цяжка зманціраваць такую складаную машыну, як земснарад. Дадзіёмаў. // Мудрагелісты па сваёй будове, форме. Складаны ўзор. Складаны арнамент. □ Трактарысту .. пяць год таму назад.. [граніца] ўяўлялася ледзь не кітайскай сцяной, або, па меншай меры, нейкай складанай камбінацыяй з калючага дроту. Брыль.
3. Які характарызуецца сукупнасцю звязаных паміж сабой з’яў, адносін, прыкмет і пад. Пісьменнік стварае складаную сітуацыю, калі два ўласнікі змагаюцца паміж сабою. Адамовіч. Васіль Паўлавіч трошкі з сумам, але і з гонарам успамінае тыя цяжкія, складаныя дні. Кулакоўскі.
4. Які спалучае ў сабе разнастайныя, часта супярэчлівыя бакі, рысы (пра чалавека, яго характар і пад.). Лемяшэвіч выйшаў з абкома са складанымі і супярэчлівымі пачуццямі. Шамякін.
5. Цяжкі для разумення, рашэння, ажыццяўлення і пад. На перапынку Люба разбіралася ў складаным алгебраічным прыкладзе. Васілевіч. Гадоў трыццаць таму назад мнагабор’е лічылася надзвычай складаным відам спаборніцтваў і было пад сілу толькі дарослым. Шыцік. Ніколі раней Якаву Пятровічу не даводзілася рабіць складаных аперацый у такіх дзікіх умовах. Паслядовіч. Задачы перад працаўнікамі гаспадаркі стаяць складаныя. «Звязда».
6. Такі, які можна складваць дзякуючы рухомаму злучэнню частак. Складанае вудзільна. □ Доўга корпаўся [салдат] у кішэні, дастаючы складаны ножык. Лынькоў. Перад .. [прыставам] стаяў маленькі складаны столік. Чорны.
•••
Складанае трайное правіла гл. правіла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)