свино́й свіны́;

свино́е са́ло свіно́е са́ла;

свина́я колбаса́ свіна́я каўбаса́ (кілбаса́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кілба́ска ’суквецце на бярозе, алешніку’ (Жыв. сл.). Да кілбаса (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скаро́мніна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і скароміна. [Алеся:] — З гэтага боку ляжыць ежа: вось тут сыр, а каля яго сала, у тым куточку кілбаса і вяндліна. Паміж бялізнай і скаромнінай — пышачкі, хлеб. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўбаса, кілбаса / ліверная: вантрабянка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Каўбаса́кілбаса’ (БРС, Шат., Сцяшк.). Формы тыпу кілбаса (параўн. Нас.) запазычаны з польск. kiełbasa (гл. Слаўскі, 2, 143–144). Іншая форма, бел. каўбаса́ мае надзейныя адпаведнікі ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. колбаса́, укр. ковбаса́, ст.-рус. колбаса, балг. кълба́са, с.-балг. клъбаса, славац. klbása, польск. kiełbasa. Агульнай праформай тут можа быць *kъlbasa. Адрозніваюцца па форме чэш. klobása, славен. klobása, серб.-харв. коба̀сица, klobasa. Этымалогія гэтых слав. слоў вельмі няпэўная. Паводле Слаўскага, 2, 144, няпэўным таксама з’яўляецца сам прасл. характар усёй групы слоў і трэба шукаць крыніцу запазычання (прапанаваліся ў якасці крыніцы цюрк. мовы, ст.-яўр., франц.). Агляд у Слаўскага, 2, 144, у Фасмера, 2, 286. Гл. яшчэ Шанскі, 2, 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́чань, печэня, часта ў мн. л.: печане́, пе́чані, пе́чэні ’печань’ (ТСБМ, КЭС, Касп., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ), пе́чэнне ’пячонкі’ (Растарг.). Укр. пече́ня ’смажаніна’, ст.-польск. pieczenia, а з XVIII — pieczeń ’тс’, славац. pečeň, ’пячонка’, pečeňa ’смажаніна’. Прасл. *pečenь ’печанае, смажанае мяса’ (Слаўскі, SP, К 128), з якога пазней развілося ’смажаная печань’ > ’печань’ (Махэк₂, 441; Брукнер, 406; Фасмер, 3, 255–256). Да пячы́ (гл.). Сюды ж: пячэ́ня, пэче́ня ’смажаніна’ (мін., Дзмітр.: Шпіл.; Бес.; Нас.), пічанёўкакілбаса, начыненая фаршам з унутранасцей’ (полац., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)