Ку́рзніць ’гаварыць няпэўна, выдумляць, мроіць’ (Яўс.). Кантамінацыя гукапераймальнага кур‑кур, курлыкаць (гл.) і трызніць (гл.) ’мроіць’. Параўн. курняўкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трулі́ць ‘маніці, хлусіць’ (Вушац. сл.), ‘гаварыць няпраўду, выдумляць’ (докш., Бел. дыял. 2), ‘нешта вярзці, невыразна гаварыць (пра п’янага)’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. польск. trulaćкурлыкаць, трубіць (пра голас жураўля і гусі ў палёце)’, рус. трум‑трум ‘голас жураўля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)