Праты́чка ’дубчык або тое, чым можна пратыкаць’ (Нас., Касп.), проты́чка, прота́чка ’дроцік для прачысткі цыбука ў люльцы’ (ТС). Да пратыкаць (гл. тыкаць). Сюды ж, відаць, і прытычка: О, прадала чумачыха індычку /А купіла для чумака прытычку (барыс., БНТ, Жарт. песні, 252).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пакупны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які звязаны з магчымасцямі купляць, служыць сродкам куплі. Пакупная здольнасць насельніцтва.
2. Такі, як пры куплі (пра цану). Сума, унесеная асобай, якая купіла з таргоў будынак, залічваецца ў кошт пакупной цаны. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. таксама з інф. У думках вырашыць зрабіць што‑н. Задумаць важную справу. □ Задумала маці летам курыную гаспадарку развесці і купіла недзе тры курыцы і пеўня. Лынькоў.
2. У думках выбраць, вызначыць што‑н. Задумаць цотны лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека. Напытаць работу. □ Купіла хату.. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася. Мележ. Па нядзелях.. [Раечка] хадзіла на Траецкі базар, мяняла свае залатыя кольцы ды браслеткі на муку і масла. Там яна напытала і акушэрку. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
курно́сы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кароткі і задзёрты (пра нос). Здаецца, і нос у яе быў раней курносы. Цяпер ён выцягнуўся. Сабаленка.
2. З кароткім і задзёртым носам. Курносае дзіця. □ Яшчэ маці не купіла Чаравічак — ходзіць босай, Яшчэ добра не аджыла Ад вяснушак твар курносы. Танк. / у знач. наз. курно́сы, ‑ага, м.; курно́сая, ‑ай, ж. — А ты, Курносая, падрастай, а то яшчэ так і застанешся недаросткам. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малю́нак, ‑нка, м.
1. Карціна, ілюстрацыя; рысунак. Перад вачыма стаяла Масква — такая, якую .. [Паўлік] ведаў па малюнках. Шамякін. Маці купіла ў падарунак Петрусю цікавую кніжку з малюнкамі. Краўчанка. Платон Іванавіч дастаў з этажэркі фізіку і паказаў Колю малюнак рэастата. Якімовіч.
2. перан. Тое, што можна ўявіць сабе ў канкрэтных вобразах. Раз за разам узнікалі і прыгадваліся малюнкі мінулага. Дуброўскі.
3. У літаратуры — славеснае апісанне рэальныя з’яў. Малюнак прыроды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́нак, ‑нку, м.
1. Месца рознічнага гандлю спажыўнымі прадуктамі і іншымі таварамі; базар. Усё лета вазілі гуркі, памідоры, капусту на калгасны рынак. Шамякін. Прыехаў пан у горад, пераначаваў, а назаўтра пайшоў на рынак шукаць аўса. Якімовіч. Пакуль [Маша] схадзіла на рынак, купіла свежай гародніны ды бялізну памыла, і дзень праляцеў. Гроднеў.
2. Спец. Сфера таварнага абарачэння, сістэма эканамічных сувязей паміж таваравытворцамі. Знешні рынак. Унутраны рынак. Сусветны рынак.
•••
Агульны рынак — міжнароднае дзяржаўна-манапалістычнае аб’яднанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхарашы́цца, ‑рашуся, ‑рошышся, ‑рошыцца; зак.
Разм.
1. Апрануцца прыгожа, хораша, лепш, чым раней, чым звычайна. Купіла.. [Марылька] за тыя грошы сабе новую сукенку, чаравікі, прыхарашылася так, што ўсе сяброўкі зайздросцяць ёй. Якімовіч. І неўзабаве мы, прыхарашыўшыся, наколькі дазвалялі небагатыя ўборы, што меліся ў нас, выправіліся да дзяўчат. Марціновіч.
2. Надаць сабе больш прыгожы, прыгажэйшы выгляд. Маладзіца ўжо ў кабіне выняла люстэрка і какетліва паправіла спадаўшыя на лоб завіткі. Прыхарашылася, схавала люстэрка і неспадзявана закранула Лявонаў локаць. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старгава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.
Таргуючыся, дамовіцца пра цану чаго‑н., плату за што‑н. Бедную жанчыну моцна даняла галеча, і яна рашыла прадаць карову. Павяла ў Петрыкаў, старгавалася з купцамі, тыя ёй 70 рублёў, .. яна ім — вяроўку ў рукі, на тым і разышліся. Палтаран. Купіла хату .. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася. Мележ. // Дамовіцца з кім‑н. адносна чаго‑н. па аснове ўзаемнай выгады. Нарэшце старгаваліся, што .. [Марцін Астаповіч] будзе мець права на дваццаць год арандаваць тую паўдзесяціну. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
печа́ль ж.
1. сму́так, -тку м.; марко́та, -ты ж.; (грусть) журба́, -бы́ ж.;
2. (забота) кло́пат, -ту м.; (неприятность) непрые́мнасць, -ці ж.;
не твоя́ печа́ль не твая́ бяда́, не твой кло́пат;
не́ было печа́ли не было́ кло́пату;
не́ было печа́ли, так че́рти накача́ли погов. не ме́ла ба́ба кло́пату, дык купі́ла парася́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)