адкупі́ць, -куплю́, -ку́піш, -ку́піць; -ку́плены; зак., што.
1. Атрымаць права на што-н., заплаціўшы грошы; узяць на водкуп; купіць (уст.).
А. увесь ураджай.
2. Купіўшы што-н., аддаць замест сапсаванага, згубленага (разм.).
А. кнігу.
|| незак. адкупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
приобретённый
1. набы́ты; прыдба́ны; (купленный) ку́плены;
2. (полученный) набы́ты;
3. здабы́ты; см. приобрести́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каро́бачнік, ‑а, м.
Тое, што і карабейнік. Неяк хадзіў быў каробачнік, дык здачы не было ў каробачніка за куплены бацькам ножык-сцізорык. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкупі́ць, -куплю́, -ку́піш, -ку́піць; -ку́плены; зак.
1. каго (што). Схіліць на свой бок грашамі, падарункамі.
П. сведак.
2. перан., каго (што). Выклікаць чым-н. сімпатыю да сябе.
П. усіх сваёй шчырасцю.
3. што і чаго. Купіць дадаткова ў невялікай колькасці.
П. прыпраў для кансервавання.
|| незак. падкупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. по́дкуп, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
купі́ць, куплю́, ку́піш, ку́піць; ку́плены; зак.
1. каго-што. Набыць за грошы ці за іншыя каштоўнасці.
К. кнігу.
На базары розуму не купіш (прыказка).
2. каго (што). Схіліць на свой бок подкупам, абяцаннямі і пад.; падкупіць.
Справядлівага чалавека не к.
|| незак. купля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. ку́пля, -і, ж. (да 1 знач.) і купля́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пераме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
1. Змераць або памераць нанава, яшчэ раз.
П. куплены адрэз.
2. Змераць, памераць усё, многае.
П. усе ўчасткі.
3. перан. Шмат прайсці, пахадзіць па якой-н. тэрыторыі (разм.).
Многа дарог мне прыйшлося п. сваімі нагамі.
|| незак. перамяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.) і пераме́рваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патрыма́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад патрымаць.
2. у знач. прым. Ужываны, не новы. Нарэшце пашчасціла Паўлаўне! Інструмент, можна лічыць, куплены. Якраз такі, як шукалі з майстрам: патрыманы, але ў добрым стане, не дарагі, але гучны, сваёй — айчыннай фірмы. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растэрміно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.
Выкананне або выплата чаго‑н. па частках у які‑н. тэрмін. Продаж у растэрміноўку. □ І хоць у .. [Піка], як і ў нас, запэцканыя рукі па локаць, але меў чалавек свой домік на ўскраіне, куплены ў растэрміноўку. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Базары́нка, базары́нак ’падарунак, куплены на базары’ (Нас.), базары́нкі ’тс’ (Гарэц.). Укр. базари́нка, басаври́нок, басари́нок, басари́нка, басари́мок ’хабар, падарунак’, басару́нок ’сена або трава, якую даюць карове ў час даення’. Рус. дыял. баса́ри́нка ’праца для гаспадара за арэнду зямлі’. Запазычанне з польск. basarunek ’кампенсацыя’ (< с.-в.-ням. bezzerunge ’паляпшэнне, выпраўленне’; параўн. ням. Besserung). Карловіч, Wyr. obce, 37; Корбут, PF, 4, 402, 496; Брукнер, 17; Фасмер, 1, 130. Формы з ‑з‑ другасныя (па народнаэтымалагічнаму асэнсаванню ў сувязі з база́р).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кра́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да крамы. Над жалезным крамным дахам узвышаўся верх будынка і вежа. Чорны.
2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме (пра матэрыю, вырабы з яе і пад.). Маці косы заплятала Новым, крамным касніком! Броўка. / у знач. наз. кра́мнае, ‑ага, н. Апрануты [дзед Юрка] ва ўсё крамнае: белая вышываная сарочка з чорнай камізэлькай, картовыя штаны, увабраныя ў юхтовыя боты. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)