сталы́пінскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дзейнасцю міністра царскага ўрада Сталыпіна. Сталыпінская рэакцыя. Сталыпінскія хутары. □ Напярэдадні вайны па-ранейшаму большая частка зямлі канцэнтравалася ў руках памешчыкаў і кулакоў — «новых», сталыпінскіх памешчыкаў. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падма́йстар, ‑тра, м.

Памочнік майстра. Праз нейкі тыдзень Салаўёў лічыўся ўжо ўладальнікам шавецкай майстэрні з правам карыстацца паслугамі падмайстра. Асіпенка. Васьмігадовым хлапчуком Косця батрачыў у кулакоў, быў вучнем, падмайстрам у саматужніка-шаўца. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’я́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Займацца п’янствам. [Гурын:] — Ткачэня — п’яніца. Работу сельсавета не толькі разваліў, а проста закінуў. П’янствуе па хутарах у кулакоў. Чарнышэвіч. [Макар:] — Па нішто звядзе яго Гамрэкелі: п’янстваваць навучыць, хлусіць, абманваць. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́-та, часціца.

Разм.

1. Ужываецца ў простай мове для пацвярджэння чаго‑н., якога‑н. заключэння. [Нічыпар:] — Ды і перад кім я хвалюся? Атаманавіч што — чужы? [Маці:] — Ды не чужы, не чужы. — То-та. А я і перад чужым не змоўчу. Паўлаў. [Васіль:] — І Міканор — «справядлівы» такі, перарабіць не мог! Маладзец сярод авец, а з Карчом не справіўся!.. Нічога, [я]шчэ можа справяцца, унь як за кулакоў узяліся! То-та дрыжыць стары хітрун! Толькі цяпер — не выкруціцца! Мележ.

2. Ужываецца з далучэннем часціны «ж» для выказвання перасцярогі. пагрозы. То-та ж, глядзі! □ — Што ты, дзеду, ды я ж снайпер, Маху не даю. — То-та ж, браце. Помні, знай жа Дабрату маю! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)