ша́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Брусок папярок распілаванага бервяна (спец.).

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе колатых кавалкаў каменю пэўнай формы (спец.).

3. Кубік прасаванага выбуховага рэчыва, якое ўжыв. пры выбуховых работах (спец.).

Тратылавая ш.

4. Вытачаны кружок для гульні ў шашкі.

5. Двухкаляровы ўзор у выглядзе квадрацікаў, што чаргуюцца адзін з адным.

Паркет шашкамі.

Вязанне ў шашку.

Дымавая шашка (спец.) — каробка, напоўненая дымавой сумессю для стварэння дымавых завес.

|| прым. ша́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́шка 1, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Кружок з дрэва, косці, пластмасы (звычайна белага або чорнага колеру), прызначаны для гульні на спецыяльнай дошцы.

2. толькі мн. (ша́шкі, ‑шак). Гульня па пэўных правілах на дошцы з 64, 100, 144 светлых і цёмных клетак кружкамі адпаведнага колеру паміж двума праціўнікамі. Клопікаў пасля вячэры іграў у шашкі са сваім старым дружбаком. Лынькоў.

3. Разм. Пра тое, што мае форму, узор клетак. Рысунак у дробную шашку.

4. Кубік спрасаванага выбуховага рэчыва. Піраксілінавая шашка. Дымавая шашка. □ Падрыўнікі заклалі шашкі, па камандзе падпалілі кароткія бікфордавыя шнуры і адбегліся ў адхон. Краўчанка.

ша́шка 2, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Халодная зброя ў выглядзе доўгага, злёгку сагнутага клінка (у адрозненне ад шаблі мае не металічныя, а скураныя ножны). Закашляўся Максім, кракнуў, бы гусь, стараста, а ўраднік паправіў ля боку шашку ды разгладзіў далоняй вусы. Каваль.

[Ад кабард. sešxo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)