угро́зыск (уголо́вный ро́зыск) крымвы́шук, -ку м. (крыміна́льны вы́шук).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шук, ‑у, м.

1. Аператыўныя дзеянні, звязаныя з выяўленнем і пошукамі злачынцаў; следства.

2. Уваходзіць у склад назваў некаторых следчых устаноў. Крымінальны вышук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́дэкс, ‑а, м.

1. Сістэматызаваны звод законаў якой‑н. адной галіны права. Крымінальны кодэкс. Грамадзянскі кодэкс.

2. перан.; чаго або які. Сукупнасць асноўных прынцыпаў, правіл паводзін, поглядаў. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.

3. Старадаўні рукапіс у пераплёце. Пергаментны кодэкс.

[Ад лац. codex — кніга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афёра і афе́ра, ‑ы, ж.

Рызыкоўная нядобрасумленная справа з мэтай выгады, нажывы. Раптам пасля адной асабліва дзёрзкай афёры крымінальны росшук насцярожыўся. Лужанін. Уся гэта ксяндзоўская афёра была патрэбна на тое, каб яшчэ больш умацаваць перад людзьмі аўтарытэт каменя. Пестрак.

•••

Пайсці (пусціцца) на афёру гл. пайсці.

[Фр. affaire — справа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працэ́с, -су м., в разн. знач. проце́сс;

п. развіцця́ — проце́сс разви́тия;

вытво́рчы п. — произво́дственный проце́сс;

туберкулёзны п. — туберкулёзный проце́сс;

крыміна́льны п. — уголо́вный проце́сс;

◊ у ~се — (чаго) в проце́ссе (чего)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́зыск м.

1. по́шукі, -каў ед. нет;

2. юр. (дознание) дазна́нне, -ння ср.; (следствие) сле́дства, -ва ср.; вы́шук, -ку м.;

уголо́вный ро́зыск крыміна́льны вы́шук;

3. ист. до́след, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проце́сс в разн. знач. працэ́с, -су м.;

проце́сс разви́тия працэ́с развіцця́;

произво́дственный проце́сс вытво́рчы працэ́с;

проце́сс тво́рчества працэ́с тво́рчасці;

проце́сс в лёгких мед. працэ́с у лёгкіх;

уголо́вный проце́сс юр. крыміна́льны працэ́с;

гражда́нский проце́сс юр. грамадзя́нскі працэ́с;

бракоразво́дный проце́сс юр. шлюбаразво́дны працэ́с;

вести́ с ке́м-л. проце́сс ве́сці з кім-не́будзь працэ́с;

вы́играть проце́сс вы́йграць працэ́с;

в проце́ссе (чего) у працэ́се (чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)