хі́трыкі, ‑аў; адз. няма.

Хітрыя прыёмы, выверты. Усур’ёз [дзядзька Яўтух] гаворыць, а я ўсе яго хітрыкі бачу: хай, маўляў, нагаворацца сабе, хай адны пабудуць брыгадзір з трактарысткаю. Бялевіч. [Міця] добра бачыў хітрыкі рудога круцяля, які галасней за ўсіх крычаў, абвінавачваючы другіх у парушэнні правіл. Навуменка. // Круцельства, падман. Ёсць на хітрыкі майстры: Не рыхтуюцца да ўрокаў, А глядзяць, каб бокам-скокам Жыць шпаргалкай да пары. Кірэенка. [Мікола:] — Ты адгарадзіўся ад людзей высокім плотам, думаў лажыцца на хітрыках і махінацыях. Краўчанка. // Выбрыкі, гарэзлівыя штукі, свавольства. Хлапчукі пусціліся на хітрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плутовство́ ср.

1. (плутни) махля́рства, -ва ср.; круце́льства, -ва ср.; ашука́нства, -ва ср.; шахра́йства, -ва ср.;

2. (лукавство) хітру́нства, -ва ср., хі́трыкі, -каў ед. нет, хі́трасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

передёргивание

1. пераця́гванне, -ння ср.;

2. круце́льства, -ва ср., махлява́нне, -ння ср.; падтасо́ўванне, -ння ср.;

3. перакру́чванне, -ння ср.; падтасо́ўванне, -ння ср.; падме́ньванне, -ння ср.; см. передёргивать​ 1, 3, 4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашуканства, ашуканне, ашука, падман, зман, махлярства, лганства, абдурванне, круцельства, крутня, круцяльня, жульніцтва, шальмоўства, хітрасць, хітрыкі, машэнства, падлог, падкоп, падробка, найгрыш, падступства, падвох, прытворства, крывадушша, паказуха, маскіроўка, маскарад, манеўр, правакацыя, фальш, фальшыўка, фальсіфікацыя, фікцыя, афёра, авантура, камбінацыя, камбінатарства, махінацыя, шарлатанства, шулерства, фокус, трук, дэмагогія; ліпа (разм.) □ адвод вачэй, нячыстая справа, цёмны ход

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)