со́нцаў, ‑ава.
Разм. Які належыць сонцу. І плод у сонцавым падоле за агаро[д]жай спеліць сад. Колас. Першыя краскі нясмела цягнуцца насустрач сонцаву воку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кама́рыкі, комарыкы ’зязюльчын светнік, Coronaria Поз cuculi L’, (бяр., Нар. лекс.). Квітнеючыя краскі на балоцістыхмясцінах у сваёй масе ствараюць уражанне лятаючых камароў. Да камар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калакалу́ша, ‑ы, ж.
Абл. Чаромха. [Дуня:] І прадпрыемства павінна быць прыгожым. Тым больш на нашай рэчцы. Вакол такія дрэвы, а ўвесну расцвітаюць бэз, калакалуша, краскі на лузе. Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падго́рны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад гарой, на схіле гары. Падгорная рэчка. □ А пад спевы Хваль падгорных Стан дзяўчына нагінае, У сукенку краскі горне Ды вяночкі завівае. Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цветы́ мн. кве́ткі, -так, ед. кве́тка, -кі ж., кра́скі, -сак, ед. кра́ска, -скі ж.;
◊
цветы́ жи́зни кве́ткі жыцця́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ *Лебядні́цы, лебэдшцы ’летнія раі пчол’ (ельск., Анох.). Да лебяда^ 2 (гл.). Названы так таму, што ў другой палавіне лета ў асноўным меданосныя краскі ужо адцвітаюць, і меншая колькасць нектару асацыіруецца з беднасцю харчавання (з «хлебам з лебяды»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
атулі́цца, атулюся, атулішся, атуліцца; зак.
Ахутацца, ахінуцца. Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманам атулілася Гнілое балота. Колас. У вадзіцы у крынічнай Чысценька памыйся, Прыбярыся ў кветкі-краскі, Сонцам атуліся. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́йства, ‑а. н.
1. Тое, што і буянства.
2. Моцнае праяўленне чаго‑н. Буйства фарбаў. □ Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі, Рокат рэк гаваркіх, Буйства сокаў зямных, Вечна юнага часу Ўрачыстая песня. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Разм. Тое, што і кветка (у 2 знач.). Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць буйныя іх росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цветки́ мн., уменьш.
1. кве́ткі, -так, ед. кве́тка, -кі ж., кра́скі, -сак, ед. кра́ска, -кі ж.;
2. см. цвет 3;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)