камсамо́л, ‑а, м.
Камуністычная самадзейная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб’ядноўвае перадавую моладзь СССР і працуе пад кіраўніцтвам КПСС.
[Скарачэнне слоў: Камуністычны саюз моладзі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дырэкты́ва, ‑ы, ж.
Агульнае кіруючае ўказанне вышэйшага органа ніжэйшаму. Дырэктывы XXIV з’езда КПСС. Выканаць дырэктывы партыі і ўрада.
[Фр. directive з лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апублікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.
Надрукаваць, зрабіць вядомым праз змяшчэнне ў друку. Газеты апублікавалі інфармацыйнае паведамленне аб Пленуме Цэнтральнага Камітэта КПСС.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парткабіне́т, ‑а, М ‑неце, м.
Партыйны кабінет; у 1952 г. ператвораны ў партыйную бібліятэку; з 1956 г. — кабінет палітычнай асветы пры камітэтах КПСС.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фракцы́йнасць, ‑і, ж.
Наяўнасць фракцый 1 (у 3 знач.). Усякае праяўленне фракцыйнасці і групаўшчыны несумяшчальна з марксісцка-ленінскай партыйнасцю, з прабываннем у партыі. Статут КПСС.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арганізава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан арганізаванага. Арганізаванасць дзеянняў. Арганізаванасць мас. □ Рабочы клас Расіі вызначаўся самай высокай у свеце рэвалюцыйнасцю, арганізаванасцю і меў вялікі вопыт класавай барацьбы. Праграма КПСС.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўдзі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Назва бальшавіка ў першыя гады выпуску газеты «Правда», цэнтральнага органа РСДРП(б) (1912–1914 гг.), а таксама сучасная назва супрацоўніка газеты «Правда», органа ЦК КПСС.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акты́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць актыўнага; дзейны ўдзел у чым‑н., энергічная дзейнасць; проціл. пасіўнасць. Палітычная, рэвалюцыйная, працоўная актыўнасць. Праяўленне актыўнасці. □ Узрастанне актыўнасці народных мас у будаўніцтве новага жыцця — закон эпохі сацыялізма. Праграма КПСС.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэаліза́цыя, ‑і, ж.
1. Ажыццяўленне, здзяйсненне, правядзенне ў жыццё чаго‑н. Рэалізацыя планаў. Рэалізацыя рашэнняў Пленума ЦК КПСС. Рэалізацыя задум.
2. Перавод каштоўных папер у грошы, продаж якой‑н. маёмасці, тавару. Рэалізацыя прадукцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэваншы́зм, ‑у, м.
Імкненне ўзяць рэванш пасля ваеннага паражэння; палітыка падрыхтоўкі новай вайны з мэтай вярнуць пазіцыі, страчаныя ў папярэдняй вайне. Пленум ЦК КПСС пацвердзіў правільнасць палітыкі, накіраванай на выкрыццё рэваншызму і мілітарызму. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)