ані́, прысл. (звычайна з адмоўем).
Ніколькі, зусім. [Янка:] — Можа з раніцы яны [трусы] І не кормлены ані? Гілевіч. Як гэта дзіўна ўсё ж — яна [Наста] ані Ганебнай смерці не баіцца сёння! А. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго-што.
Кормячы, давесці да сытасці, выкарміць; добрай ежай, кормам паправіць.
А. кабана.
|| незак. адко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. адкармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (разм.); незак. адко́рмлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. адко́рм, -у, м. Паставіць каня на а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падкармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак.
1. каго (што). Пакарміць дадаткова, узмацніць харчаванне (разм.).
П. хворае дзіця.
П. птушак зімой.
2. што. Унесці (дадатковае ўгнаенне) у глебу (спец.).
П. кукурузу.
|| незак. падко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. падкармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 1 знач.; разм.); незак. падко́рмлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. падко́рмліванне, -я, н., падко́рмка, -і, ДМ -мцы, ж. і падко́рм, -у, м.
|| прым. падко́рмачны, -ая, -ае (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адпя́ць, адапну, адапнеш, адапне; адапнём, адапняце; пр. адпяў, ‑пяла; заг. адапні; зак., каго-што.
1. Аддзяліць, адгарадзіць, павесіўшы што‑н. (штору, занавеску і пад.). [Юрканс] адпяў свой ложак у кутку тоўстай коўдрай і займеў нешта накшталт асобнага пакоя. Броўка.
2. Адвязаць пасак (падпінак). Боганчык успомніў, што жарабок не кормлены з начы. Вярнуўшыся раніцай з Карчаватак, ён кінуў яго пад асверам на двары нераспрэжанага. Не адпяў нават, забыўся. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́сы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі смачны. Ласы кусок.
2. на што, да каго‑, чаго‑н. Які мае асаблівую цягу да каго‑, чаго‑н.; прагны, сквапны. Жвавы, гладкі конік рупліва перабіраў нагамі і весела ёкаў: відаць, не толькі сенам кормлены, але і да аўса ласы. Новікаў. Ласы на чужыя прыпасы. Прыказка. // Разм. Які выражае ахвоту, захапленне, прагнасць; ахвочы. Гаспадар .. таксама меў ласае вока на дачку пана каморніка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́на ‘скошаная і высушаная трава на корм жывёле’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), се́но ‘тс’; се́нены ‘кормлены сенам’ (ТС). Параўн. укр. сі́но, рус. се́но, ст.-рус. сѣно, польск. siano, в.-луж. syno, н.-луж. seno, чэш., славац. seno, серб.-харв. си̏јено, славен. senȏ, балг. се́но, сено́, макед. сено, ст.-слав. сѣно. Прасл. *sěno. Бліжэйшыя адпаведнікі ў літ. šiẽnas, лат. sìens, грэч. κοινά ‘корм’ (Траўтман, 297; Мюленбах-Эндзелін, 3, 859), што да і.-е. *k̑oi̯‑no ‘трава’; гл. Покарны, 610; Шустар-Шэўц, 1400; Сной₁, 562; Борысь, 543. Гл. таксама БЕР, 6, 610–612; ESJSt, 13, 805. Махэк₂ (541) лічыць слова “праеўрапейскім” і параўноўвае з лац. fenum ‘сено’, што, на думку Фасмера (3, 601), сумніўна; па фанетычных прычынах адвяргаецца супастаўленне Брандта (РФВ 24, 150 і наст.) з сячы (*sekno), г. зн. ‘тое, што пасечана’ і з сеяць ‘тое, што пасеяна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)