дра́тва, ‑ы, ж.

Тоўстая моцна прасмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку і іншых скураных вырабаў. Вашчыць дратву. □ Колькі разоў ні прыбягаў Толя на работу да дзядзькі Арцёма, ён бачыў, як амаль заўсёды той трымаў у роце дратву і спрытна арудаваў шылам. Даніленка.

[Польск. dratwa з ням. Draht — дрот.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паазіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Азірнуцца некалькі разоў; азірацца на працягу нейкага часу. Дзед Трахім адсунуў трохі ад камінка ўслончык, паазіраўся і сеў. М. Стральцоў. Чубар ашалела пастаяў колькі хвілін насупраць драўлянага збудавання на рацэ, паазіраўся. Здавалася, нічога не пагражала яму. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адарва́насць, ‑і, ж.

Стан адзіноты, адчужанасці, адсутнасць сувязі з кім‑н., чым‑н. Пазіраючы на гэтыя балоты-пустэлі, Лабановіч часамі пачуваў у сэрцы нейкую адарванасць ад жыцця і свету. Колас. Колькі разоў здаралася: стамляўся [Якаў], пачынаў сумаваць у дарозе, уяўляліся нават адзінота, адарванасць ад людзей. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабуксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Буксуючы, папрацаваць ухаластую. Колы спачатку прабуксавалі разоў колькі, потым даволі лёгка скранулі паравоз з месца. Васілёнак.

2. Буксаваць некаторы час. На адным пад’ёме так доўга прабуксавалі, што нашых падарожнікаў захапіла ноч. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эх, выкл.

Ужываецца пры выражэнні захаплення, раптоўнага здзіўлення, папроку, шкадавання, прыкрасці. — Эх, дакука на маю галаву, — думала .. [Волька], аднак жа пад вечар скарэй пайшла дахаты. Скрыган. Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас. [Лена:] — Лепш памаўчы. Колькі разоў абяцаў кінуць піць, а ўсё не кідаеш. Эх, Алесь, Алесь. Яшчэ сватаўся... Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Старанна выводзіць якую‑н. мелодыю, гук; найграваць, напяваць. [Саколіч] далікатна выцінаў на скрыпцы. Вітка. [Яська:] — Грай, дударыку, грай, А ты, муха, выцінай! Колас. Пасля Лізавета і Наталля выціналі голасам польку і колькі разоў прайшлі танцам па хаце. Чорны.

2. Вырэзваць з паперы ці якога іншага матэрыялу што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацмо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Цмокаць некаторы час; цмокнуць некалькі разоў. Дзяўчаты паглядзелі Вадзімку: пацмокалі языкамі, пазабаўлялі хлопчыка. Ён ім паўсміхаўся, і яны заспяшаліся з хаты. Сабаленка. Тамаш Андрэевіч усхвал[я]вана паварушыўся на сядзенні, пацмокаў на каня, тузануў лейцы. Краўчанка. [Крушынін] спытаў, колькі каштуе дзесятак, моўчкі пакруціў галавою, пацмокаў і перайшоў да другой жанчыны. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцярпе́цца, сцерпіцца; зак., з чым і без дап.

Звыкнуцца, змірыцца з чым‑н.; прыцярпецца да чаго‑н. Калі чалавека спасцігне гора адзін раз — ён востра ўспамінае яго. Калі ж яно прыходзіць занадта часта, ён ужо сцерпіцца з ім. Новікаў. Колькі разоў [Васіль], асабліва ў пачатку — пакуль не прывык, не сцярпеўся трохі — успамінаў з жалем Ганну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэкціро́ўшчык, ‑а, м.

1. Той, хто вядзе, ажыццяўляе карэкціроўку (у 1 знач.). Праз увесь час кананады карэкціроўшчыкі ўладалі тэлефоннымі правадамі, і гарматы колькі разоў зменьвалі прыцэлы. Чорны.

2. Самалёт, з якога вядзецца карэкціроўка артылерыйскага агню. Не паспеў Кастусь дамовіцца з Масквой, як над лесам каршуном праплыў лёгкакрылы карэкціроўшчык. Ён зрабіў разварот і ўжо ішоў проста на зямлянку радыстаў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цір ​1, ‑а, м.

Закрытае ці паўзакрытае памяшканне для вучэбнай і трэніровачнай стральбы з ручной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі. Вася колькі разоў страляў да гэтага з дробнакалібернай у ціры. Пальчэўскі. Страляць навучаецца ў ціры Суворавец, юны салдат. Аўрамчык.

[Фр. tir.]

цір ​2, ‑у, м.

Спец. Састаў з смалы, каніфолі і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.

[Гал. teer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)