пачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм. Час ад часу, патроху чытаць. [Мікола:] — Ніякіх табе клопатаў: хлеба і селядцоў Семпалоўская падашле, а ты сядзі сабе да пачытвай кніжкі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

Пра наяўнасць вялікай колькасці святла дзе‑н. А перад насыпам такая відната, хоць кніжкі чытай: кожная травінка асветлена. Мележ. [Мурашка:] — На дварэ дзень, відната, а мы спаць сабраліся. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загрубе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які загрубеў, стаў цвёрдым, шурпатым, каляным. [Візма] заўважыла.., што ладзіўся сягоння бацька больш, старанна ваксаваў загрубелыя боты. Броўка. За сталом увіхаецца Ілья Рамановіч — раздае людзям у іх загрубелыя змёрзлыя рукі брашуры, кніжкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́нку, прысл.

Абл. Раніцай. — А бульбу мамка ўранку варыла, — ахвотна азвалася малое. Быкаў. У канцы кастрычніка на нізкіх мясцінах пачалі паяўляцца ўранку сівыя замаразкі. Курто. Кастусь затрымаўся — уранку Ён ездзіў па кніжкі ў раён. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часо́піс, ‑а, м.

Перыядычнае выданне ў выглядзе кніжкі. Тэлеграмы, важныя пакеты, На якіх Сургучная пячаць, Свежыя часопісы, газеты Я прызначан людзям уручаць. Непачаловіч.

•••

Тоўсты часопіс — перыядычны (звычайна штомесячны) літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс значнага аб’ёму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перачытаць усё, многае. Хлапчук пакуль агледзеўся, пакуль паперачытваў надпісы над сталамі, прайшло колькі хвілін. Чорны. [Ева:] — А што кніжкі я люблю чытаць, то [гэта] праўда. І бацькавы ўсе паперачытвала, і ў бібліятэцы бяру. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анало́й, ‑ю, м.

Высокі столік у царкве, з пакатым верхам, на які кладуць у часе набажэнства кнігі, абразы і іншыя прадметы. Дзяк гэтак спалохаўся, што прысеў за аналой, на якім ляжалі кніжкі, і пазіраў на дзверы, ці ўцякаюць людзі. Чарот.

[Грэч. analogion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маркі́з, ‑а, м.

1. У некаторых краінах Заходняй Еўропы — дваранскі тытул, сярэдні паміж графам і герцагам. // Асоба, якая носіць гэты тытул. Усміхнуўся Янку Мішка: — Гэта ўсё старыя кніжкі — Пра маркізаў і піратаў, Мушкецёраў і абатаў. Грахоўскі.

2. Тое, што і маркграф.

[Фр. marquis ад лац. marchensis — начальнік пагранічнай маркі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незалюбі́ць, ‑люблю, ‑любіш, ‑любіць; зак., каго-чаго і без дап.

Выказаць незадаволенасць. [Віктар:] — Я з табой тады падніму чарку, калі ты загадаеш шафёру адагнаць машыну ў гараж,.. — і клункі распакуеш і кніжкі складзеш у шафу. — Можа, скажаш і заяву падаць? — незалюбіў Павел. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.

Стаць зусім лянівым, страціць ахвоту працаваць. Я сабе рос у.. [бацькі] за плячыма, на вечарынкі, як дарослы, хадзіў і разленаваўся да кніжкі. Грамовіч. «Як добра тут, як спакойна... — лена падумала .. [Рога]. — Але ж трэба ўставаць, так жа зусім разлянуешся». Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)