паклясці́, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; ‑клянём, ‑кленяце; пр. пакляў, ‑кляла, ‑кляло; зак., каго-што і без дап.
Клясці некаторы час. Андрэй Рыльскі пастаяў, пабедаваў, што няма як знайсці Шпулькевіча, пакляў яго.. і павольна, быццам у глыбокім одуме, пайшоў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кля́зьба ’пракляцце’ (Янк. I). Параўн. клядзьба (гл.). Да клясці (гл.) (Там жа, 98).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кля́тба ’прысяга, праклёны’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Нар. сл., Жд. 2). Гл. клясці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кляцьба́, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. клясці. Там-сям прарвецца і кляцьба, Скрабецца ў сэрцы нейкі смоўж. Купала.
2. Словы лаянкі, якімі выражаюць пажаданне зла, няшчасця каму‑н.; праклён. У суседак злых смяротнаю кляцьбою Было: «Каб ты па Месяцу хадзіла!». Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Про́кляць ’праклён’ (Шат.), ’пракляцце, погань’ (ТС), прокля́ціна ’дрэнь, погань’ (ТС). Дэрываты ад пракляць з суф. ‑ь і ‑іна. Гл. клясці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кле́нічы ’праклёны’ (ТСБМ, Жд. 2, Янк. БП). Ад кляну, клясці. Суфіксацыя аддзеяслоўных утварэнняў на ‑іч/‑ыч, мн. л. Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праклён ’лаянкавае слова, лаянка, абурэнне’, ’крайняе асуджэнне’ (ТСБМ, Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц.; карэліц., зэльв., Сл. ПЗБ), проклён ’тс’ (ТС). Да праклінаць < клясці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кля́дзьба ’праклёны’ (Ян ). Да клясці (гл.). Утворана пры дапамозе яшчэ праславянскага суфікса для Nomina acti ‑ьЬа (SP, 1, 61–62): klęt ‑ьЬа > кляцьба > клядзьба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пле́тніца ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (калінк., ЛА, 3). Літаральна — ’тая, што пляце абы-што’, магчыма, пад уплывам ’пляткарка’, рус. сплетница ’пляткарка’, гл. клясці, плёткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Каро́н, клясці ў карон ’праклінаць не на жыццё, а на смерць’ (Нар. словатв.). Ад карай (выраз, мабыць. звязаны з бытам беларускіх татараў). Націскное а перайшло ў о.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)