кве́тнік, ‑а, м.

Градка, клумба або агародчык, дзе растуць кветкі. Такога кветніка ва ўсёй вёсцы не знойдзеш: і цюльпаны, і півоні, і макі, і ружы, і вяргіні, і астры. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курці́на, ‑ы, ж.

1. Уст. Града для кветак або іншых раслін; клумба.

2. Участак, засаджаны адной пародай дрэў, а таксама група дрэў адной пароды.

3. Уст. Частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі.

[Фр. courtine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́бам, прысл.

Вузкім краем або вузкай стараной уверх; вертыкальна. [Крыгі] станавіліся рубам, сярдзіта выпіналіся з вады, пагражаючы змесці ўсё на сваім шляху. Броўка. Яны падышлі ўжо да Ларысінага дома. Перад вокнамі тут быў разбіты невялікі палісаднік, хутчэй клумба, абкладзеная рубам пастаўленымі цаглінамі. Арабей.

•••

Ставіць пытанне рубам гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клу́мпы ’драўляны абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.)., Балтызм. Параўн. літ. klumpės ’тс’ (там жа, 2, 480). Гл. клумбы, клембы. Бел. клумпы, клумбы, клёмбы, польск. klumpte, kłompie ’тс’, рус. пск. клумба ’тс’ лічацца балтызмамі. У якасці крыніцы прыводзяцца літ. klumpė, klumpis, kliimbė, klumbis ’чаравік на драўлянай падэшве або цалкам драўляны’, лат. klumpąs ’тс’ (Зданцэвіч, LP, 8,∼342; Урбуціс, Baltistica, V (I), 61; Лаўчутэ, Балтизмы, 30–31). Аб паходжанні балтыйскіх форм гл. Фрэнкель, 275; Тапароў, K–L, 78–79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́ха1 ’рэха, пошчак’ (слонім., Жыв. сл., Арх. Бяльк.; Бір. Дзярж.; лях., Сл. ПЗБ), ля́хат ’тс’ (навагр., Нар. сл.). Да я́ха, яхаць (гл.). Аб пераходзе лʼ‑ > й‑ гл. лыві́рка.

Ля́ха2 ’нізіна’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, звязана з ляха́1 (гл.).

Ляха́1, ліха́, ле́ха́, ле́шка ’частка поля ад баразны да баразны, градка’ (Жд. 1, Сцяшк., Мат. Маг., Янк. Мат., Др.-Падб., Касп.; в.-дзв. Шатал.; гродз., КЭС; Выг. дыс.), ’невялікая градка, вузкі загончык ворыва’ (КЭС, лаг.; полац., Нар. лекс., ТСБМ), ’бульбяная градка’ (Мат. Гом.), ’лапінка льну на загоне’ (слонім., Нар. лекс.), пруж. ’загон, засеяны льном’ (Выг.), ’баразна’ (Яўс.), ’шырокая баразна’ (полац., Нар. лекс.), ’падоўжанае ўзвышша’ (слаўг., Яшк.), ’агрэх пры ворыве’ (чэрык., Мат. Гом.), ’палоска, якая займаецца адным праходам пры ручной сяўбе’ (Бяльк., Юрч., Шн., Гарэц.), ’равок на градзе, дзе сеюць агуркі, моркву’ (ігн., Сл. ПЗБ). Укр. ліха́, рус. леха́, ле́ха, польск. lecha, licha, lifa, н- і в.-луж. lěcha, чэш. lícha, ходск. líha, славен. lę́ha, серб.-харв. ле́ха, ле́ја, макед. леа, lʼächa, балг. леха́, ст.-слав. лѣха. Прасл. lěxa ’выараны раўчак, баразна паміж загонамі; рад; мяжа падзення збожжа пры сяўбе’. І.‑е. *loisā (ст.-в.-ням. wagan‑leisa ’каляіна ад драбін’, лац. līra ’баразна’ (< *leisā); літ. lýsia, lysvė, lýsė ’градка’, ст.-прус. lysoклумба’ (< *līsā). Сюды ж і гоц. lais ’я ведаю’, ’я выйшаў на след’, laists ’след’, ст.-ісл. leistr ’нага’ (Бернекер, 1, 708–709; Брукнер, 292; Фасмер, 2, 490; Махэк₂, 332; Слаўскі, 4, 93–95; Скок, 2, 295–296; Бязлай, 2, 131–132; БЕР, 3, 378; Шустар-Шэўц, 11, 821–822); Абрэмбска–Яблонска (Рус. и слав. языкозн., 1972, 201); Мартынаў (Лекс. взаим., 49).

Ляха́2 ’знак, які робяць, каб не было агрэхаў пры сяўбе’ (Нас., Касп.; паўн.-усх., КЭС; слаўг., Яшк.), ’насечка, знак на станчым дрэве, якія абазначаюць мяжу’ (Гарб.). Да вяха́1. Параўн. і ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зярнят на тое ж месца’. Аб мене в > л гл. лывірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)