Палі́ва ’шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мядзв., Грыг., Шат., Сл. ПЗБ), полі́ва ’паліва, палуда’ (ТС). Рус., укр. поли́ва, польск. polewa, чэш., славац. poleva ’тс’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад паліваць < ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэрако́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.

1. Абпаленая высакаякасная каляровая ганчарная гліна. Статуэтка з тэракоты.

2. Абпаленыя непаліваныя керамічныя вырабы (абліцовачныя пліткі, дэталі для архітэктурнай аздобы, посуд і пад.).

[Іт. terra cotta — абпаленая зямля.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глазу́ра, ‑ы, ж.

1. Шклопадобны сплаў, якім пакрываюць керамічныя вырабы; паліва.

2. Густы цукровы сіроп, у якім вараць садавіну і якім пакрываюць мучныя вырабы, а таксама застылы слой такога сіропу.

[Ням. Glasur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абпалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., каго-што.

1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца. У стары дуб ударыла маланка, быццам вострым нажом зрэзала верхавіну, абпаліла магутны ствол. Васілеўская.

2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. уздзеяннем агню. Абпаліць керамічныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галасні́к, ‑а, н.

1. Рэзанатарная адтуліна ў верхняй дэцы струнных музычных інструментаў для павелічэння працягласці і сілы гуку.

2. звычайна мн. (галаснікі́, ‑оў). Медныя або керамічныя пасудзіны ў форме гаршкоў, якія ўмуроўваюцца ў сцены сваімі адтулінамі ўнутр і служаць для паляпшэння акустыкі памяшкання. Галаснікі Каложскай царквы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ліва, ‑а, н.

Гаручае рэчыва (дровы, нафта, вугаль і пад.), якое пры спальванні ўтварае цеплавую энергію. Цвёрдае паліва. Вадкае паліва. Газавае паліва. Ядзернае паліва. □ Хутка касавіца, усе нарыхтоўваюць паліва, каб да восені высахла. Брыль.

палі́ва, ‑ы, ж.

Шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы. Гарлачык у Коціка ўжо быў. Невялікі, з вузенькім рыльцам, якое блішчала прыгожай палівай. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

факту́ра 1, ‑ы, ж.

Спец.

1. Своеасаблівая якасць апрацоўкі матэрыялу, яго паверхні. Фактура мармуру. Фактура сукна. □ Сучасная тэхналогія дае магчымасць вырабляць керамічныя дэталі самых розных памераў, рознага колеру, рознай фактуры. «Маладосць».

2. Своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва. У вобразнай фактуры .. вершаў [А. Дудара] таксама шмат агульнага з ясенінскімі. «ЛіМ». Моўная фактура гэтага твора [«Сокі цаліны»] наглядна паказвае стан распрацаванасці стылю прозы ў той час. Навуменка. Нельга не адзначыць яшчэ адну асаблівасць фільма — яго амаль дакументальную фактуру. «ЛіМ».

[Лац. factura — апрацоўка, будова.]

факту́ра 2, ‑ы, ж.

Спец. Рахунак з вопісам адпраўленага тавару. [Усевалад:] — Колькі траціцца разумнага чалавечага часу на гэтую бяздушную работу. Фактуры, накладныя, нарады, даведкі, ведамасці, ліміткі, акты... Скрыган.

[Лац. factura — апрацоўка, будова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)